проясни́ться сов.
1. (стать отчётливым) праясні́цца;
кра́ски проясни́лись фа́рбы праясні́ліся;
2. (о лице, взоре, сознании и т. п.) праясні́цца, праясне́ць;
взор проясни́лся по́зірк праясні́ўся (праясне́ў);
голова́ проясни́лась галава́ праясні́лася (праясне́ла).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праясне́нне ср.
1. (действие) проясне́ние, просветле́ние; см. праясні́ць 1;
2. (состояние) проясне́ние; просветле́ние; см. праясні́цца 1-4
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азары́цца, ‑рыцца; зак.
1. Ярка асвяціцца; стаць агністым. Усё навокал азарылася веснавым святлом. □ Неяк адразу ноч азарылася чырвоным полымем, а над ім падымаўся ўгору дым. Асіпенка.
2. перан. Ажывіцца, павесялець. Твар азарыўся радасцю.
3. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праясняць — праясніць; стан паводле знач. дзеясл. праяснець і праясняцца — праясніцца. Потым паступова пачало прыходзіць праясненне, супакаенне. Васілевіч. «Першую пяцідзёнку чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, тэмпература ад 5 да 15 градусаў цеплыні», — прачытаў Антэк на адной з .. [паперак]. Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; заг. адсланіся; зак.
Разм.
1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго‑, што‑н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай. Сабаленка.
2. перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясня́цца несов.
1. проясня́ться, просветля́ться;
2. (становиться спокойным, приветливым) проясня́ться; светле́ть;
3. (становиться свободным от неясностей) проясня́ться;
4. проя́сниваться, проясня́ться;
5. безл. проя́снивать; проя́сниваться, проясня́ться; светле́ть;
1-5 см. праясні́цца;
6. страд. проясня́ться; просветля́ться; см. праясня́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)