хронаметра́ж, ‑у, м.

Вымярэнне затрат часу на што‑н. Хронаметраж працоўнага працэсу.

[Ад грэч. chrónos — час і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працэсуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да працэсу (у 3 знач.). Працэсуальнае права. Працэсуальныя тэрміны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флата́тар, ‑а, м.

1. Спецыяліст па флатацыі.

2. Рэчыва, якое прымяняецца для рэгулявання працэсу флатацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хімі́зм, ‑у, м.

Спец. Хімічная прырода якога‑н. рэчыва, з’явы, працэсу. Хімізм крыві. Хімізм расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасле́дчык, ‑а, м.

Той, хто вывучае, даследуе што‑н.; вучоны. Даследчык прыроды. Даследчык Афрыкі. Даследчык літаратурнага працэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атушы́ць, атушу, атушыш, атушыць; зак., што.

Разм. Прымусіць атухнуць; патушыць. Атушыць агонь. // перан. Паслабіць развіццё якога‑н. працэсу, дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бронхапнеўмані́я, ‑і, ж.

Запаленне лёгкіх, якое характарызуецца паражэннем найдрабнейшых бронхаў і пераходам запаленчага працэсу на лёгачную тканку; ачаговая пнеўманія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бала́нс¹, -у, м.

1. Раўнавага, ураўнаважванне.

Пачуццё балансу.

2. Падрахунак расходу і прыходу, вынікі фінансавай дзейнасці прадпрыемства, арганізацыі, а таксама ведамасць з такім падрахункам.

Квартальны б.

3. Суадносіны ўзаемна звязаных паказчыкаў якой-н. дзейнасці, працэсу.

Б. народнай гаспадаркі.

|| прым. бала́нсавы, -ая, -ае (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́ктар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Істотныя абставіны, прычына, рухаючая сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы.

Ф. часу.

Трэба ўлічваць прыродныя фактары.

2. -а. Пасрэднік, камісіянер (уст.).

3. -а. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, распарадчык яе работамі (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнаро́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць разнароднага; неаднолькавасць. Ленінская думка пра складанасць і разнароднасць сусветнага рэвалюцыйнага працэсу знайшла пацвярджэнне ў сучасную эпоху. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)