а́льфа-лучи́ физ. а́льфа-прамяні́, -нёў, ед. а́льфа-праме́нь, -ня м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́снік, ‑а, м.

Тое, што і вястун. Прыбег прамень, ад сонца ясны веснік, І абвясціў людзям: вясна ідзе. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́меньпрамень, вузкая светавая паласа’ (ТСБМ, Сцяшк.; воран., Сл. ПЗБ), ’вясёлка’ (глыб., ДАБМ, камент., 901). Запазычанне з польск. promień ’палоска святла’ (Стан., Зб. тв., 1, 32); мяркуецца, што ўсходнеславянская форма захавалася ва ўкр. по́ромінь ’тс’, што да прасл. *pormy ад *perti, гл. пе́рыць ’біць’ (ЕСУМ, 4, 452). Гл. прамень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрок ’здольнасць бачыць; погляд’. Чэш., славац. zrak ’тс’, славен. zrȃk ’паветра, прамень’, серб.-харв. зра̑к ’паветра’, зра̑к, зра̏капрамень, святло’, балг. зракпрамень, святло’ перан. ’зрок’, макед. зракпрамень, святло’, дыял. ’погляд’. Ст.-слав. зраkъ ’зрок’. Ст.-рус. зракъ ’выгляд, вобраз; зрок’. Рус. зрак > зрачок Фасмер (2, 105) лічыць стараславянізмам, прыводзячы ўсх-слав. форму зорок; Шанскі, 2, З, 109. Тады зрок трэба лічыць паланізмам, які адлюстроўвае польск. літ. wzrok ’здольнасць бачыць, погляд’, уст. ’вока’. Пачатковае w‑ магло быць утрачана ў бел., калі ўлічваць взрокъ у Скарыны, у Александрыі (Булыка, Запазыч., 62). Але і ў ст.-польск. была форма zrok (Рэчак), якая і магла адлюстравацца ў бел. літ. форме. Корань той самы, што зрэнкі, зара, зарыць (гл.). Копечны, Zákl. zásoba, 429–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́ля, ‑і, ж.

Абл. Тоўстая дошка; дылёўка. Праз вузкія шчыліны паміж дыль, з якіх былі складзены сцены .., свяціў ранні прамень сонца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпраме́ньваць (БРС). Да прамень (гл.). Структурная калька рус. излуча́ть, таксама, як і выпраме́ньванне, калька рус. излуче́ние (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкле́цце, ‑я, н.

Месца каля клеці, перад клеццю. На прыклецце прыляцеў з усходу густы прамень барвянага сонца і лёг яскравай плямай на вочы Лясніцкаму. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад накіраваць.

2. у знач. прым. Спец. Які дзейнічае ў пэўным, патрэбным кірунку. Накіраваны прамень. Накіраванае змяненне прыроды арганізмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Светлая паласа або слабы прамень у неасветленай прасторы.

П. у воблаках.

Жыццё без прасвету (перан.: без надзеі на паляпшэнне).

2. Шырыня аконнага ці дзвярнога праёму (спец.).

3. На пагонах: каляровая падоўжная палоска.

Пагоны з двума прасветамі.

|| прым. прасве́тны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́тный (относящийся к закату) вячэ́рні, захо́дні, апо́шні;

зака́тный час вячэ́рняя часі́на;

зака́тный луч апо́шні (вячэ́рні) праме́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)