*Лі́чыць, паўд.-пін. лы́чыты ’пасаваць, ісці да твару’ (Нар. лекс.), укр. ли́чити, личить ’быць да твару’, ’падыходзіць, пасуе’, рус. ли́чить ’наводзіць бляск’, личи́т ’пасуе, падыходзіць’, ст.-рус. личити ’выкрываць’, чэш. líčiti ’маляваць, рабіць ружовым’, ’прадстаўляць’, ’бяліць’; славац. líčiť ’грыміраваць’, ’падмалёўваць’, ’выяўляць; жыва апавядаць’, славен. líčiti ’рабіць прыгажэйшым’, ’выгладжваць, паліраваць’, ’грыміраваць’, серб.-харв. ли́чити ’быць падобным’, ’бяліць’, ’аздабляць’, ’надаваць форму’, ли́чи ’падыходзіць’, макед. личи ’аздабляць’, ’быць падобным, адпаведным, быць да твару’, балг. лича́ ’быць прыметным, падобным’, личи́ ’здаецца’, ц.-слав. личити ’абвяшчаць, паведамляць, рабіць яўным’. Прасл. ličiti ’утвараць, рабіць прыметным, падобным, пазначаць’, роднаснае з лік2 (гл.). Параўн. таксама ліцаваць2.

Лічы́ць ’называць лікі ў паслядоўным парадку’, ’вызначаць колькасць, суму’, ’дапускаць, прымаць у разлік, пад увагу’, ’прызнаваць’ (Нас., Грыг., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., ТС, ТСБМ, Растарг.), ’прытрымлівацца пэўнай думкі’ (Сл. ПЗБ), лічы́цца ’быць у разліку’, ’цаніцца’, ’ставіць сябе на ўзровень з іншымі’ (ТСБМ, Нас., ТС), ст.-бел. личити ’вызначаць суму, колькасць’, ’адлічваць, адмяраць’, ’расцэньваць’, ’адносіць да чаго-н.’ (Рукапіс ТСБМ). Укр. лічи́ти (< польск.), личи́ти, рус. пск., кур., тул., арханг. ли́чи́ть, польск. liczyć, н.-луж. licyś, в.-луж. ličić, чэш., мар. líčit, ст.-слав. личити. Паўн. прасл. ličiti, роднаснае з літ. likúoti ’лічыць’, лат. līkt ’старгоўвацца, дамаўляцца пры куплі-продажу’, лац. licēre ’быць выкладзеным для продажу’, licet ’дазволена (для продажу)’ (Бернекер, 720–721; Фасмер, 2, 496; Слаўскі, 4, 245–246; БЕР, 3, 441–442). Этымалагічна тоеснае да лі́чыць (гл.) зрабіла лексіка-семантычную эвалюцыю накшталт: ’паказваць добрым бокам’ > ’апавяшчаць’ > ’лічыць, весці ўлік’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ліцца ’паводзіць, уяўляць сябе як малое дзіця’ (Янк. 3., Нас., КЭС, лаг.), ’змяншаць гады’ (пух., З нар. сл.; віл., Жыв. сл.), ма́ліцьпрадстаўляць малым, змяншаць’ (Нас., Касп.), малі́цца ’прыкідвацца малым’ (ТС). Укр. малі́ти ’змяншацца’, мали́тися ’рабіцца меншым’, ’паводзіць сябе па-дзіцячаму’, рус. ма́лить ’змяншаць’, ст.-рус. малити (XIII ст.). Польск. maleć ’змяншацца, станавіцца малым, меншым’, чэш. máliti se ’значна змяншацца’, славац. maliť sa ’тс’, серб.-харв. ма́лити, макед. мали се, балг. малея. Прасл. maliti ’змяншаць, рабіць меншым’. Бел.-укр. ізасема. Да малы́ (гл.).

Маліцца ’звяртацца да бога, святых’, ’вельмі моцна прасіцца’, ’абагаўляць’, ’дагаджаць’ (віл., Сл. ПЗБ), малі́ць ’надта прасіць, умольваць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), браг. маліць ’маліцца’ (Мат. Гом.). Укр. моли́тися ’маліцца’, моли́ти ’маліць, упрошваць’, рус. молиться ’маліцца, чытаць малітву’, ’прасіць’, ’пераканаўча, настойліва прасіць’, польск. modlić (się) ’маліцца’, ’моцна прасіць’, н.-луж. modlić se ’маліцца’, в.-луж. modlić so ’тс’, ’дагаджаць’, чэш. modliti se ’маліцца’, ’абагаўляць каго-небудзь’, славац. modliť sa ’маліцца’, славен. móliti, mòdliti, серб.-харв. мо̀лити, макед. моли, ’прасіць літасці’, моли се ’маліцца’, балг. моля ’прашу’, моля се ’малюсь’, ст.-слав. молити. Прасл. modliti ’прасіць, звяртаючыся да багоў, прыносячы ім ахвяру’, ’ахвяраваць’. І.‑е. адпаведнікі: балт. (тут заканамерна ‑ld‑, у той час як у прасл. мове яшчэ да метатэзы tolt/trat адбылася мена ld > dl з прычыны аманіміі з групай слоў moldъ ’малады’): літ. maldá ’просьба’, maldýti ’маліць, упрошваць’, mel̃sti ’прасіць’, ’маліцца’, хецк. maltāi ’прасіць, гаварыць’, арм. małthem ’упрошваю’, ст.-в.-ням. melda ’плёткі’, meldôn ’заяўляць’, і.-е. *meldh‑ ’рытуальная прамова ў богаслужэнні’ (Покарны, 722; Міклашыч, 119; Бернекер, 2, 65; Фасмер, 2, 642; Махэк₂, 371–372; Скок, 2, 451–452; Бязлай, 2, 193). Прасл. modliti пранікла ў прагерм. maþljan ’заклікаць, звяртацца з урачыстай прамовай, абяцаць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 170–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)