Празо́рлівы ’здольны прадбачыць будучае, праніклівы’ (ТСБМ), празо́рлівец ’тс’, празо́рлівасць ’здольнасць да прадбачання’ (ТСБМ, Стан.). Рус. прозорли́вый ’здольны прадбачыць’, серб.-харв. прозо́рлив, балг. прозорли́в ’тс’. Да празе́рыць ’стаць відушчым; уцяміць, зразумець’ (Нас.), зо́рыць ’глядзець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапы́тлівы, -ая, -ае.

1. Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць.

Гэта быў д. чалавек.

2. Праніклівы, здольны многае заўважыць, прадбачыць.

Д. розум.

Абвесці дапытлівым позіркам пакой.

|| наз. дапы́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празо́рлівасць, ‑і, ж.

Здольнасць прадбачыць будучае; праніклівасць. Славіка.. ўразіла Ірыніна празорлівасць: «Я адразу адчула ў гэтай рудой суперніцу». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яснаба́чанне, ‑я, н.

Паводле містычных уяўленняў — цудадзейная, незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з’явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадба́чанне, ‑я, н.

Здольнасць прадбачыць тое, што павінна адбыцца. Навуковае прадбачанне. // Меркаванне аб тым, што павінна адбыцца. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны прадбачыць. Прадбачлівы, нястомны, неадольны, Ён [Ленін] выпраўляў на подзвігі палкі, І днём, і ноччу у бяссонны Смольны Ішлі з усёй Расіі хадакі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дальнаба́чны, ‑ая, ‑ае.

Здольны прадбачыць вынікі чаго‑н.; празорлівы. [Гардзееў] па-свойму аказаўся дальнабачным і загадзя падаў заяву аб звальненні па ўласнаму жаданню. Даніленка. // Які вызначаецца прадбачлівасцю. Дальнабачны план. Дальнабачнае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нау́тхаць ’загадзя мець на ўвазе’ (Мядзв.). Відаць, з на- і утхаць ’унюхаць, пачуць’, вытворнае ад тхаць ’веяць, дыхаць’, параўн. фразеалагізмы трымаць нос па ветру ’адчуваць, куды схіляюцца справы’, чуць, куды вецер дуепрадбачыць ход спраў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

празо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны прадбачыць будучае; праніклівы. «Чаму яно так выходзіць? — думала ідучы Аксіння. — Ці гэта я такая адкрытая, простая, ці людзі сталі вельмі ж ужо празорлівымі, — нічога ад іх не схаваеш...» Кулакоўскі. // Зоркі, пільны (пра вочы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счуць, счу́ю, счу́еш, счу́е; счу́ты; зак. (разм.).

1. каго-што і з дадан. Улавіць на слых якія-н. гукі, размову; пачуць.

С. крокі пад акном.

2. што. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н., даведацца з якіх-н. крыніц.

Счуў я навіну пра сваіх родзічаў.

3. каго. Пра жывёл: учуць.

Кошка счула мыш і затаілася.

4. перан., што і з дадан. Інтуітыўна прадбачыць.

С. бяду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)