інспекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інспекцыі, да інспектавання. Інспекцыйны орган. Інспекцыйная паездка. Інспекцыйная праверка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сортавыпрабава́нне, ‑я, н.
Праверка і ацэнка сартоў сельскагаспадарчых культур, якая праводзіцца ў полі на спецыяльных участках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантро́ль, -ю, м.
1. Праверка, а таксама назіранне з мэтай праверкі.
К. за якасцю прадукцыі.
Грамадскі к.
Дзяржаўны к.
2. зб. Кантралёры.
На маршруце працуе к.
|| прым. кантро́льны, -ая, -ае.
К. пост.
Кантрольная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
візіта́цыя, ‑і, ж.
Праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры судне, якое выклікае падазрэнне.
[Ад лац. visitatio — наведванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інвентарыза́цыя, ‑і, ж.
Праверка наяўнасці і стану маёмасці прадпрыемства, установы, арганізацыі шляхам падліку, вопісу яе. Інвентарызацыя школьнай маёмасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спро́ба, -ы, мн. -ы, спроб, ж.
1. Намаганне зрабіць што-н. пры адсутнасці упэўненасці ў дасягненні поспеху.
Зрабіць спробу пераканаць апанента.
Няўдалая с.
2. Праверка, выпрабаванне дзейнасці чаго-н.
С. адрамантаваць радыёпрыёмнік.
|| прым. спро́бны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самаправе́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Праверка ўласнымі сіламі самога сябе, сваёй працы, сваіх ведаў. Метады самаправеркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юсціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Спец. Праверка і наладка прыбораў і механізмаў (звычайна оптыка-механічных вымяральных прыбораў). Юсціроўка аптычных прыбораў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іспы́т, ‑у, М ‑пыце, м.
1. звычайна мн. (іспы́ты, ‑аў). Праверка ведаў; экзамен. Здаваць іспыты. Прымаць іспыты. □ Гады яе [Васіліны] вучобы і для Іллюка не прайшлі дарэмна: ён шмат чытаў, вучыўся на курсах брыгадзіраў-паляводаў, здаў іспыты на шафера. Хадкевіч.
2. перан. Выпрабаванне, праверка. Гэта так, дарагая! Разлука, дарога — Для кахання суровы іспыт. Ліхадзіеўскі. Кожны дзень быў суровым іспытам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пове́рка
1. (проверка) праве́рка, -кі ж.; (сверка) зве́рка, -кі ж.;
пове́рка вре́мени праве́рка ча́су;
2. (перекличка) паве́рка, -кі ж.;
на пове́рку пришли́ все́ на паве́рку прыйшлі́ ўсе́;
◊
на пове́рку на паве́рку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)