рэстыту́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. У грамадзянскім праве — аднаўленне былых парушаных правоў з кампенсацыяй страт.

2. Здольнасць жывога арганізма аднаўляць страчаныя часткі.

[Лац. restitutio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́нны², -ая, -ае.

1. гл. прыгон².

2. Які адносіцца да грамадскага ладу, пры якім памешчык меў права на прымусовую працу, маёмасць і асобу, прымацаваных да зямлі і належачых яму сялян.

Прыгоннае права (грамадскі лад, заснаваны на такім праве памешчыка). Прыгонная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праваме́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на праве, заканамерны. Тое, што.. [Людміла] дасюль лічыла амаль правамерным, .. цяпер абеяргалася канкрэтным фактам жыцця яе бацькі і мацеры. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прававы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да права ​1 (у 1, 2 і 3 знач.). // Заснаваны па праве, які выражае нормы права. Прававыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэпазіта́рый, ‑я, м.

У міжнародным праве — дзяржава або міжнародная арганізацыя — захавальнік аўтэнтычнага тэксту міжнароднага многабаковага дагавора, здадзенага ў яго архівы па згодзе ўдзельнікаў дагавора.

[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная на захаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыгума́нны, ‑ая, ‑ае.

Які пярэчыць прынцыпам гуманнасці, чалавечнасці. [Купала] выкрывае антыгуманную сутнасць сучаснага яму сацыяльна-палітычнага ладу, заснаванага на праве «сільнага» прыгнятаць «слабых», на пакутах мільёнаў працоўных. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юрыспрудэ́нцыя, ‑і, ж.

Сукупнасць навук аб праве; правазнаўства. Алеся гэта ўзлавала, бо па пытаннях дзяржавы і права палемізаваў не спецыяліст ад юрыспрудэнцыі, а звычайная настаўніца. Скрыган. // Практычная дзейнасць юрыста.

[Лац. jurisprudentia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́нкцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Зацвярджэнне вышэйшай інстанцыяй, дазвол на што-н. (кніжн.).

Атрымаць санкцыю старшыні.

2. У міжнародным праве: мера ўздзеяння ў адносінах да дзяржавы, якая парушае свае абавязацельствы, дагаворы, а таксама наогул тая ці іншая мера ўздзеяння ў адносінах да правапарушальніка (спец.).

Прымяніць эканамічныя санкцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маяра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. У феадальным і буржуазным праве — парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе.

2. Памесце, маёнтак, на які пашыраецца такое права.

[Ням. Majorat ад лац. major — старэйшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыкта́т, ‑у, М ‑таце, м.

1. У міжнародным праве — несправядлівае пагадненне, дагавор, абавязацельства, навязаныя адной дзяржавай другой супроць яе волі.

2. Палітыка навязвання сваіх умоў, патрабаванняў моцнай краінай больш слабай краіне. Палітыка дыктату і дыскрымінацыі.

[Ням. Diktat з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)