зараза, пошасць, эпідэмія; мор, паморак, памор (уст.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
Паморак уст. ’мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рок ’напасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бо́бік, ‑а, м.
Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
мо́рак, ‑у, м.
1. Разм. Змрок, цемра. Цямнелася. Моракі клаліся на пыльны брук, на гароды, хавалі далёкія гумны. Пташнікаў. Напружыўшы зрок, Максім разабраў у мораку ледзь прыкметы чалавечы прывід. Машара. // перан. Цемрашальства, дурман. Рэлігійны морак. // перан. Пра што‑н. невядомае, загадкавае. Дзьме холадам ад старажытнага муру, Жыццё тут знямела, захутана ў морак... Тарас.
2. Абл. Мор; пошасць. Пастукалася ў сенцы Палажка — ні гу-гу. Як морак па сядзібе прайшоў. Лобан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́касіць, ‑кашу, ‑касілі, ‑касіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Скасіць траву і пад. дзе‑н. У апошнюю касавіцу Пятрок, не мяняючы да Алімпы сваіх ранейшых адносін, выкасіў яе дзялянку сена. Ракітны.
2. чаго. Накасіць пэўную колькасць; укасіць. Выкасіць мяшок канюшыны. □ Ілля выкасіў нанач каню атавы і, павячэраўшы, выйшаў у горад. Галавач.
3. перан. Знішчыць у вялікай колькасці людзей, жывёлы (пра пошасць). За тры пакаленні халера двойчы выкасіла Азярышча. Караткевіч. // Знішчыць агнём. Пажарам выкасіла паўвёскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Па́мжа ’пахмурнае, імглістае надвор’е’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’пошасць, напасць’ (Касп., Нік. Очерки). Рус. смал. памжа ’надвор’е (звычайна дрэннае)’, цвяр. ’санлівасць, дрымота’, пск., паўдн. ’бяда, напасць; хвароба, смерць; аб чым-н. кіслым; лаянк. чорт; аб няўдачніку’. У сувязі з апошнімі рус. значэннямі, магчыма, сюды ж адносіцца і славен. pamž, pamža ’крыкун, крыклівае дзіця’, але гэта няпэўна. Аддзеяслоўны дэрыват з суф. -а ад *памжыць < мжыць (гл.). Паколькі прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, магчыма, і пранікненне з рус. мовы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
я́зва ж.
1. мед. я́зва, -вы ж.;
сиби́рская я́зва сібі́рская я́зва;
я́зва желу́дка я́зва стра́ўніка;
2. (рана) бо́лька, -кі ж.;
те́ло, покры́тое я́звами це́ла, пакры́тае бо́лькамі;
3. (моровое поветрие) уст. по́шасць, -ці ж., памо́рак, -рку м.;
морова́я я́зва марава́я по́шасць, памо́рак;
4. перен. (зло, вред) баля́чка, -кі ж., бо́лька, -кі ж.;
5. перен. (язвительный человек) разг. я́зва, -вы м. и ж.; з’е́длівец, -ліўца м., з’е́длівы чалаве́к;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Нячуйве́цер ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium (L.)’ (гродз., Кіс.), нічуйвецер ’старасцень вясенні, Senecio verna- lis W. et К·’ (брэсц., Федар.), параўн. укр. нечуйвітер ’расліны Hieratium Filosella, Beilis perennis і інш.’ Магчыма, табуізаваная назва («жаб яе вецер не пачуў?»), што выклікана лекавымі ўласцівасцямі раслін, параўн. польск. powietrzne ziele (ад powietrze ’паветра; пошасць’), паралельнае да suchotne ziele ’гарлянка’. Аднак не выключана, што тут маюцца на ўвазе некаторыя фізічныя ўласцівасці раслін, параўн. чуй‑вецер ’цмен’ (валож., ТЗб. ”84), узвей‑вецер (взвѣи‑ вѣцеръ) ’ветрагон’ (Нас.), сухавейка ’цмен’ (гродз. Кіс.) і пад. Гл. чуць, вецер; параўн. нічавей (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
чума́, ‑ы, ж.
1. Вострая інфекцыйная хвароба, якая часта пашыраецца ў форме эпідэміі. А ў 1510 годзе на гарадок навалілася была страшэнная пошасць чумы. Лобан. А што, каб на свет нарадзіліся мы У стагоддзях да нашае эры У змрочнай паўдзікай пячоры На літасць звяроў і чумы? Чэрня. // Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. Ажно ўзмаліўся барадаты [казёл]: — Браток, хоць паўжывым ты адпусці ў двор! Дальбог, не я, а козы вінаватыя... Няхай на іх чума і мор! Валасевіч.
2. перан. Пра вельмі небяспечную, згубную грамадскую, сацыяльную з’яву. [Глінскі:] Усё цягне мяне паглядзець, упэўніцца, сапраўды ўжо адхлынула ад нас гэтая чума-навала, назусім ужо ці яшчэ толькі да часу? Кулакоўскі. Мы павінны тут, у глыбокім тыле фашыстаў, рабіць усё, .. каб хутчэй знішчыць праклятую карычневую чуму, ад якой пакутуе столькі людзей. Даніленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Морак 1 ’змрок, цемра’ (ТСБМ; Сцяшк.). Укр., рус. мо́рок, польск., н.-луж., в.-луж. mrok, чэш., славац. mrak, славен. mrȃk, серб.-харв. мра̑к, макед., балг. мрак, балг. мракът, ст.-слав. мракъ. Прасл. morkъ, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. mérkti, лат. miȓgt ’міргаць, маргаць’, гоц. maúrgins, ст.-в.-ням. morgan ’ранак’ (Бернекер, 2, 78; Траўтман, 182; Фасмер, 2, 657; Бязлай, 2, 199). Да і.-е. *meig‑ (Мяркулава, Этимология–1973, 59). Сюды ж морак ’абмарачэнне’ (ТС), ’адурэнне’ (Рам. 8) — параўн. літ. mán ãkys apmar̃ko ’ў мяне пацямнела ў вачах’.
Морак 2 ’мор, пошасць’ (ТСБМ). З польск. po‑morek ’заразная хвароба на жывёлы’.
*Морак 3, мо́рок ’недабітая цурка пры гульні ў цурку’ (ТС). Няясна.
Морак 4 ’прымурак’ (маст., Сцяшк. Сл.). З польск. murek ’тс’, у якім адбыўся гіперправільны пераход польск. ó [y] ў бел. о [o].
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)