пратрыма́цца сов.

1. в разн. знач. продержа́ться;

п. за по́ручні — продержа́ться за по́ручни;

п. на ўмацава́най пазі́цыі — продержа́ться на укреплённой пози́ции;

высо́кая цана́а́лася нядо́ўга — высо́кая цена́ продержа́лась недо́лго;

п. з харча́мі да вясны́ — продержа́ться с продово́льствием до весны́;

2. продержа́ться, продо́лжиться, продли́ться;

цёплае надво́р’е ўжо не до́ўга ~ма́ецца — тёплая пого́да уже́ не до́лго проде́ржится (продли́тся)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытры́млівацца несов.

1. приде́рживаться, держа́ться;

п. руко́й за по́ручні — приде́рживаться руко́й за пери́ла;

2. (находиться ближе к чему-л.) приде́рживаться, держа́ться;

п. пра́вага бо́ку — приде́рживаться (держа́ться) пра́вой стороны́;

3. (чаго) перен. приде́рживаться, руково́дствоваться (чем), сле́довать (чему), соблюда́ть (что);

п. пры́нцыпаў — приде́рживаться при́нципов;

п. пра́віл — руково́дствоваться пра́вилами (сле́довать пра́вилам);

п. зако́ну — соблюда́ть зако́н;

4. страд. приде́рживаться; приуде́рживаться; заде́рживаться; см. прытры́мліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Арэ́лі ’гушкалка’ (РБС, Гарэц., Касп., Рам., Кос.), ’гушкалка на вісячых вяроўках’ (Нас.), гушкалка з вяровак’ (Яруш., Мядзв.), рэ́лі (Рам., Бяльк., Палявы). Я. Камароўскі (Бел. лекс., 62) лічыць арэлі правінцыялізмам. Згодна з Рапановічам («Полымя», 1968, 10, 237; Лекс. і грам., 28–29), арэлі ўжываецца шэрагам пісьменнікаў з розных раёнаў. Чэрнякевіч адзначыў прыметнік арэльскія (гвазды) ’вялікія гвазды, якія выкарыстоўваюцца для забіўкі плытоў’ (рукап. рэферат БДУ, 1969) у Брэсц. вобл. Аднак у цэлым слова арэлі/рэлі пашырана на ўсходзе Беларусі. Магчыма, сюды ж трэба аднесці рэ́лкі ’жэрдкі, якія замацоўваюцца на бэльках у асеці ў якасці каласнікоў’ (Малчанава, Мат. культ., 38). Рус. арели ’гушкалка шыбеніца’, релипоручні, казлы, агароджа на слупах, жэрдка, тонкае доўгае бервяно, сошкі на невадзе’ (Даль; СРНГ; Пск. сл.; Кардашэўскі, УЗ МОПИ, 88, 36–37; 48, 89–90). У рус. акад. слоўніку 1794–1822 гг.: рель ’два слупы з перакладзінай для павешання злачынцаў’. Укр. паўн.-усх. орель, ореля, орелі, релі ’гушкалка’; паўднёварускае, усходнебеларускае, паўночна-ўсходнеўкраінскае арэлі ’гушкалка’, паўночнарускае ’шыбеніца’, спарадычна сустракаюцца іншыя значэнні, звязаныя з паняццем жэрдкі, шаста, бэлькі, большай часткай папярэчнай. Старажытнейшая фіксацыя слова (а)рэль у «Уставе (Ярослава князя) о мостѣхъ» (Філін, Происх., 546). Існуючыя этымалогіі слова рель у рускай мове непераканаўчыя. Думка Юрэвіча («Полымя», 1969, 2, 242) пра літ. óras ’паветра’ ці orel̃vis ’паветраплавальнік’ як крыніцу бел. арэлі, калі ўлічыць яго геаграфічнае пашырэнне, значэнне і форму, не можа быць прынята. Нельга лічыць слова і ўласнабеларускім (яно значна пашырана ў рускай мове, параўн. Курс суч., 147). Рэканструкцыя славянскай праформы выклікае, як адзначыў Фасмер, цяжкасці (няясна таксама, ці трэба звязваць перакладзіну з рель ’заліўны луг’, што, на наш погляд, наўрад ці пажадана на сучасным этапе вывучэння). Так, адсутнасць ва ўкраінскай і на месцы е не дае магчымасці пагадзіцца з Зубатым I, 2, 113, і рэканструяваць *rělja, роднаснае з літ. rékles ’прыстасаванне для сушкі’ і пад. Цікавая спроба Торбьёрнсона, 1, 11, рэканструяваць *rьdlь, роднаснае з літ. ar̃das ’жэрдка’, мн. ar̃dai ’каласнікі’, якая сустрэла крытыку Міккалы Balt., 46: незразумелай будзе тады геаграфія славянскага слова. Гл. яшчэ іншыя малаверагодныя этымалогіі, якія крытыкуе Фасмер, 3, 466. Зважаючы на геаграфію, нельга выключыць запазычаны характар, хаця наўрад ці можна прыняць гіпотэзу пра англійскую крыніцу reel ’матавіла’, калі ўлічыць час з’яўлення слова і значэнне. Больш верагоднай можна лічыць версію Груненталя, KZ, 63, 122, пра ням. Riegel ’перакладзіна, засаўка’ як крыніцу слова (параўн. першасную рэгістрацыю слова з и, а не е; для неадлюстравання g параўн. вядомы подпіс ана ръина; сярэдненямецкія значэнні ў асноўным адпавядаюць рускаму развіццю). Супрун, Бел.-рус. ізал. Гл. рэлкі, рэя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узя́цца сов.

1. (руками за кого-, что-л.) взя́ться, ухвати́ться;

у. за по́ручні — взя́ться (ухвати́ться) за пери́ла;

2. (начать какую-л. работу с помощью каких-л. орудий) взя́ться;

у. за сяке́ру — взя́ться за топо́р;

3. (начать какую-л. работу, без указания на орудие труда) взя́ться, приступи́ть (к чему), приня́ться (за что);

у. за рабо́ту — взя́ться за рабо́ту; приступи́ть к рабо́те; приня́ться за рабо́ту;

4. (дать согласие что-л. сделать) взя́ться; вы́зваться;

ён узя́ўся вы́канаць зада́нне датэрміно́ва — он взя́лся вы́полнить зада́ние досро́чно;

5. (возникнуть) взя́ться;

адку́ль у яго́ сі́лы ўзялі́ся? — отку́да у него́ си́лы взяли́сь?;

6. разг. (о чём-л. липком) прили́пнуть (к кому, чему), приста́ть (к кому, чему);

фа́рба ўзяла́ся за ру́кі — кра́ска прили́пла (приста́ла) к рука́м;

7. (о рыбе) клю́нуть;

шчупа́к узя́ўся — щу́ка клю́нула;

адку́ль то́лькі но́гі ўзялі́ся — отку́да то́лько но́ги взяли́сь;

адку́ль усё лі́ха ўзяло́ся — отку́да (из-за чего́) сыр-бо́р загоре́лся;

у. за ро́зум — взя́ться за ум;

у. за галаву́ — взя́ться за го́лову;

у. ў бо́кі — подбоче́ниться;

узя́ўся за гуж — не кажы́, што не дужпосл. взя́лся за гуж — не говори́, что не дюж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)