Ры́мсціць ’карцець’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ’чакаць’, ’перачэкваць’ (Гарэц., Яруш.), ри́мсціць ’чакаць, цярпець, трываць’ (Нас.), заримсцило ’захацелася’ (Нас.), рымста ’зло, помста’ (люб., Паўлаў. Быў светлы міг), рус. дыял. ры́мсти́ть ’трываць’, уры́мстыть ’вытрываць боль’. Запазычана з літ. rìmti, rìmstu, rimaũ ’быць спакойным’ (Фасмер, 5, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мстапомста’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), ст.-польск., каш. msta, чэш. msta. Можна дапусціць запазычанне са ст.-польск. у бел. мову. Ва ўкр., рус. мовах месть, якое з прасл. mьstь (параўн. ст.-рус. мьсть, балг. мъст, ст.-слав. мьсть) < *mit‑ti‑s (Махэк₂, 382), роднаснае з мітусь (гл. Фасмер, 2, 608). Ад назоўніка быў утвораны дзеяслоў mьstiti > мьстити, а пазней — помста (гл.). Сюды ж мсці́цца, мсці́ць, мсці́вы, тураў. мсці́ву, слаўг., ветк. мслі́вы(й), мсці́вец (ТСБМ, Нас., ТС, Яруш., Сл. ПЗБ; Нар. словатв., Мат. Гом.). Крукоўскі (Уплыў, 118, 124) лічыць лексему мсці́вец калькай з рус. мститель. Не абавязкова. Магло быць і самастойнае адпрыметнікавае ўтварэнне накшталт ліслівец або запазычанае з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вымеще́ние ср.

1. по́мста, -ты ж., адпла́чванне, -ння ср., адпла́та, -ты ж.;

2. спагна́нне, -ння ср.; см. вымеща́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возме́здие ср., высок. адпла́та, -ты ж.; (кара) ка́ра, -ры ж.; (наказание) пакара́нне, -ння ср.; (месть) по́мста, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплачвацца — расплаціцца.

2. перан. Кара, помста. — Нічога, Аксён: будзе свята і на нашай вуліцы. Падыходзіць час расплаты за здзекі над народам. Дымам і агнём паляцяць у неба панскія палацы і ўжо ляцець пачалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмасці́цца, ‑машчуся, ‑мосцішся, ‑мосціцца; зак.

Разм. Узабрацца на што‑н. высокае або на верх чаго‑н. Узмасціцца на дах. // Заняць пэўнае месца, пасаду. Не пераварот у царскім палацы, не змова свіцкіх генералаў з наследнікам, якому да свербу карціць самому ўзмасціцца на трон, — помста ад імя народа. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымсці́цца (пры́мсьціцца, пры́мсьціць) ’здацца, падацца; прымроіцца’ (Ласт.), параўн. рус. примститься ’прымроіцца, здацца; прысніцца’. Арэальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *мсці́ць/мсці́цца адпаведнай семантыкі (гл. амонімы ў артыкуле мстапомста’), якое працягвае прасл. *mьstiti ()2 ’здавацца, мроіцца’, этымалагічна тоеснага *mьtьsь і роднаснага лексемам гнязда прасл. *mitъ/mitь, *mitě, *mititi, *mitusь, *mitusiti, *mьtnina (ЭССЯ, 21, 171–172). Параўн. пры́мха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́вный кро́ўны;

кро́вный интере́с кро́ўная заціка́ўленасць;

кро́вная оби́да кро́ўная кры́ўда;

кро́вный враг кро́ўны во́раг;

кро́вные де́ньги кро́ўныя гро́шы;

кро́вная месть этнол. кро́ўная по́мста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кро́ўны і (разм.) крэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паходзіць ад адных продкаў; родны па крыві. Кроўная сястра. □ Была яшчэ Насцечка, былі яшчэ меншыя, кроўныя толькі па бацьку браты: Алесь, Міколка, Валодзя, Хведзя, але яны, апроч Алеся, нарадзіліся ўжо, калі я не жыў у Рагазіне. Сабаленка. / у знач. наз. кро́ўныя, ‑ых і крэ́ўныя, ‑ых. Навіны ўзбуджалі .. ў кожнага [салдата] жаданне паехаць дадому, пабачыць кроўных. Галавач. // Заснаваны на паходжанні ад адных сваякоў; сваяцкі. Кроўныя сувязі.

2. Надзвычай блізкі і важны, арганічна неабходны для каго‑н. Мужчыны доўга і дзелавіта, як кроўную справу, абмяркоўвалі ўсё: будаўніцтва заводаў, дарог, гарадоў. Брыль.

3. перан. Моцны, непарушны, заснаваны на агульнасці інтарэсаў. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі. Івашын.

4. Разм. Уласнае, нажытае сваёй працай. А паўтары дзесяціны зямлі ва ўрочышчы «Навінкі» куплены, маўляў, Жуком за яго кроўныя грошы. Брыль.

•••

Кроўная крыўда гл. крыўда.

Кроўная помста гл. помста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.

1. Разлік, плата (за працу, паслугу, доўг); аплата. [Байкач:] Што вам трэба? [Пякарская:] Адплата па векселях. Гурскі. [Сёмка:] — Уся сям’я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату. Гартны. [Сімон:] — Зямлю іхнюю.. [жанчын] бяру сабе ў адплату доўгу. Самуйлёнак. // Аддзяка за клопат, дбанне.

2. перан. Помста, кара за злачынства, крыўду. [Алешын:] Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)