подобру́ нареч., прост. па-до́браму;

подобру́ разгова́ривать па-до́браму размаўля́ць;

подобру́-поздоро́ву паку́ль цэ́лы, па до́брай во́лі, паку́ль не по́зна;

убира́йся подобру́-поздоро́ву выбіра́йся паку́ль цэ́лы (па до́брай во́лі, паку́ль не по́зна).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дзелаві́ты ’дзелавіты’ (БРС). Укр. ділови́тий. Здаецца, запазычанне з рус. делови́тый ’тс’ (якое з’явілася ў рус. мове даволі позна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гле́дзячы,

Дзеепрысл. цяпер. ад глядзець.

•••

На ноч гледзячыпозна вечарам, напроці ночы (ісці, адпраўляцца).

Расці на лес гледзячы гл. расці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пасівець, ссівець. [Аміля:] — Позна ты цяпер ужо думаеш выйсці ў вялікія маштабы. Галава твая асівела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасве́цце, ‑я, н.

Разм. Тое, што і досвітак. Устань раней за сонца, на дасвецці. Бо позна спаць — і радасці не знаць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуртко́вец, ‑коўца, м.

Разм. Член гуртка (у 2, 3 знач.). Гурткоўцы збіраліся на рэпетыцыі ў школу вечарамі і часта заседжваліся даволі позна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, прыйсці куды‑н. — Я сёння позна, Андрэй. Дарога псуецца, дарогі няма. Пакуль прыпхаўся... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаму́сьці 1, прысл.

Па нейкай прычыне, чагосьці. За акном сціхае горад. Позна. Я ж заснуць чамусьці не магу... Панчанка.

чаму́сьці 2,

гл. штосьці ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспа́ны, ‑ая, ‑ае.

Са слядамі нядаўняга сну; сонны. Заспаны твар. Заспаныя вочы. □ Назаўтра я прачнуўся позна: ужо даўно была раніца. Заспаны, выйшаў на ганак. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўко́лле, ‑я, н.

Абл. Наваколле. Рэкі сталі позна, а на топкіх балотах асобныя выгары і цяпер дымяцца сіняй парай, як увосень, засцілаючы наўколле туманамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)