пара...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які знаходзіцца побач, адхіляецца ад чаго-н., парушае што-н.; мае адносіны да па́ры², паравы, напр.: параметрычны, парапсіхалогія, парагенератар, параадводны, параразмеркавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыякрыты́чны, -ая, -ае.

У выразе: дыякрытычны знак — надрадковы ці падрадковы знак у літары (у некаторых алфавітах — побач з літарай), які ўдакладняе гучанне, напр., значок кароткасці над літарамі «ў» або «й».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парале́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца паралеллю (у 1 знач.).

Паралельныя лініі.

2. перан. Такі ж, падобны, які адбываецца адначасова і побач з чым-н.

Паралельныя з’явы.

|| наз. парале́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ря́дом нареч. по́руч, по́бач; (о людях — ещё) по́плеч; (около) по́бач, каля́, ля; (совсем близко) недалёка, паблі́зу, блі́зка;

сплошь и ря́дом скрозь, ве́льмі ча́ста, скрозь і ўсю́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крайII предлог с род., уст., прост. край (чаго), каля́ (чаго), по́бач (з чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ря́дышком нареч., разг.

1. по́руч, по́бач; (о людях — ещё) по́плеч;

2. (очень близко) блі́зенька.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паасо́бны, -ая, -ае (разм.).

1. Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі.

Мелі поспех не толькі калектывы, але і паасобныя выканаўцы.

2. Адзінкавы, рэдкі.

Апладзіравалі паасобныя гледачы.

3. Ізаляваны ад іншых, не звязаны з іншымі.

Жыць у паасобным пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́зле

1. нареч. по́руч, по́бач;

2. предлог с род. каля́ (каго, чаго), ля (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́ма.

1. прысл. Не спыняючыся, не затрымліваючыся або блізка, побач.

Ехаць м.

2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: указвае на прадмет, асобу, каля якіх адбываецца рух.

Страляць м. цэлі.

Прапусціць міма вушэй (разм.) — не звярнуць увагі на тое, пра што гавораць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца, аказацца пашкоджаным (пра ногі, рукі).

Нага падвярнулася.

2. перан. Выпадкова сустрэцца, аказацца побач або выпасці, прыйсціся на чыю-н. долю (разм.).

Падвярнуўся знаёмы.

Падвярнуўся зручны момант.

|| незак. падваро́чвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)