электрапліта́, ‑ы, ДМ ‑ліце, ж.
Пліта (у 2 знач.), якая працуе на электраэнергіі. Гатаваць на электрапліце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плы́ціна ’вялікая дзярніна’, плыцье ’задзірванелыя скібы (зямлі)’ (ТС). Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плыта ’пліта’, плиття ’пліты’. Да пліта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Памянш. да пліта (у 1 знач.). Падлога з керамічных плітак. // Невялікі плоскі чатырохвугольны кавалак чаго‑н. Плітка шакаладу.
2. Памянш. да пліта (у 2 знач.); невялікая пліта. Кватэра яе парадавала. Даволі прасторны пакой, маленькая, але ўтульная кухня, дзе ўсё пад рукой: газавая плітка, беленькая ракавіна, бліскучы кран, павярнулі — палілася вада. Шамякін.
3. Электрычны награвальны прыбор для прыгатавання ежы. Святлана ўключыла плітку, паставіла грэць чай. Шахавец.
•••
Мятлахская плітка — керамічная плітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бето́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бетону. Бетонныя работы. Бетонны завод. // Зроблены з бетону. Бетонная пліта. Бетонныя трубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́фель ’паркет’ (Некр. і Байк.). Запазычана з ням. Tafel ’дошка, пліта’, магчыма, праз польск. tafelka ’плітка, дошчачка’ ад tafla ’пліта, тонкая дошчачка’, гл. тахля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́хля ’вялікі ліст шкла’ (ТС). З польск. tafla ’пліта, пласціна, ліст’, што з ням. Tafel ’дошка, пліта’ (Брукнер, 563), магчыма, пад уплывам кафля (ЕСУМ, 5, 528), гл. Параўн. тапля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
та́лер 1, ‑а, м.
Старажытная нямецкая манета.
[Ням. Taler.]
та́лер 2, ‑а, м.
Спец. Металічная пліта ў друкарскай машыне, на якую ўстанаўліваюць друкарскую форму.
[Ад ням. Teller — талерка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́гель, -гля, мн. -глі, -гляў, м.
1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву чаго-н. на моцным агні.
2. Металічная пліта друкарскай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы (спец.).
|| прым. ты́гельны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Плы́тка ’пласт сала, вялікі кавалак’ (ТС). Відаць, да плі́тка < пліта́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цо́кальны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цокаля. Цокальная пліта. Цокальны цэх.
2. Які з’яўляецца цокалем (у 1 знач.), мае цокаль (у 1 знач.). Цокальны паверх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)