мо́ўчкі, прысл.

1. Нічога не гаворачы.

Сядзець м.

2. перан. Не пратэстуючы, пакорліва, маўкліва.

М. перанесці абразу.

3. перан. Паціху, тайком.

М. сядзець у засадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́трываць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. што. Цярпліва перанесці (боль, пакуты і пад.); выцерпець.

2. без дап. Праявіць вытрымку, сцярпець.

Не в. і ўмяшацца ў размову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фільмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Перанесці (пераносіць) адлюстраванне (пераважна друкаваны тэкст) на фільм (у 2 знач.).

|| наз. фільмава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перанясе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перанесці (у 2, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перано́сіць несов., в разн. знач. переноси́ть; (переживать — ещё) испы́тывать; претерпева́ть; см. перане́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыццеўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які мае жыццёвую сілу; здольны перанесці неспрыяльныя ўмовы існавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцярпе́ць, уцярплю́, уцярпі́ш, уцярпі́ць; уцярпі́м, уцерпіце́, уцярпя́ць; уцярпі́, і уце́рпець, -плю, -піш, -піць; -пі́; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад якога-н. дзеяння.

Не ўцярпеў (уцерпеў), каб не выказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перенести́I сов., в разн. знач. перане́сці; см. переноси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працярпе́ць, ‑цярплю, ‑церпіш, ‑церпіць; зак.

Цярпліва перанесці што‑н.; перацярпець. Працярпець дзень без яды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перечу́вствовать сов. (пережить) перажы́ць; (испытать) зве́даць, зазна́ць; (перенести) перане́сці; (почувствовать) адчу́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)