ху́ткі, -ая, -ае.

1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю.

Хуткая хада.

Хутка (прысл.) бегаць.

2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад.; паспешлівы.

Хуткія крокі.

Х. погляд.

3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу, а таксама які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу.

Хуткая перамога.

Да хуткай сустрэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардына́льны, ‑ая, ‑ае.

Галоўны, важны, самы істотны. Кардынальнае пытанне. Кардынальныя праблемы. Кардынальныя змены. □ На вопыце палітычнай барацьбы працоўныя пераконваліся, што кардынальнае вырашэнне нацыянальнага пытання можа даць толькі перамога сацыялістычнай рэвалюцыі. «Полымя».

[Ад лац. cardinalis — галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раша́ючы

1. прил. реша́ющий;

~чая перамо́га — реша́ющая побе́да;

2. деепр. реша́я;

~р. го́лас — реша́ющий го́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пабе́даперамога’ (Яруш.), пабе́дны ’няшчасны, пакрыўджаны’ (Нас.). Рус. побе́да, ст.-рус. побѣда, ст.-слав. побѣда, побѣдный ’пераможны’, ’няшчасны’. Да бяда, бедны (гл.) (Фасмер, 3, 293).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

побе́да перамо́га, -гі ж.;

одержа́ть побе́ду атрыма́ць (заваява́ць) перамо́гу;

верну́ться с побе́дой вярну́цца з перамо́гай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віктары́на ’гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў’ (БРС, КТС). Укр. віктори́на. Запазычана з рус. викторина ’тс’ < лац. victoriaперамога’ з памяншальным суфіксам ‑in‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вікто́рыя ’назва гатунку некаторых агародных і садовых раслін (буракоў, клубнікі)’; ’травяністая вадзяная трапічная расліна з вялікімі кветкамі і плаваючым лісцем’ (БРС, КТС) узнікла шляхам пераносу з лац. victoriaперамога’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кастры́чнік, ‑а, м.

1. Дзесяты месяц каляндарнага года. Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убранні кланяліся цягніку. Шамякін.

2. (з вялікай літары). Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г., а таксама яе гадавіна 7 лістапада. Перамога Кастрычніка. Свята Кастрычніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарагі́, -а́я, -о́е; даражэ́йшы.

1. Які каштуе многа грошай, высока цэніцца; проціл. танны.

Дарагая мэбля.

Дорага (прысл.) каштуе.

2. перан. Які звязаны з вялікімі намаганнямі, ахвярамі.

Дарагая перамога.

3. перан. Такі, якім даражаць, якога шануюць.

Нам дарагая памяць герояў.

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка (прыказка).

4. Ласкавы, мілы, любімы.

Д. друг.

Пішы часцей, дарагая сяброўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́фасны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае пафас, прасякнуты пафасам (у 1 знач.). Рытм вершаў Багушэвіча заўсёды выразны, эмацыянальны, пафасны, арыгінальны. Ларчанка. На апошнім этапе вайны, калі перамога над ворагам станавілася блізкай, часцей з’яўляліся патэтычныя, пафасныя творы. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)