трасі́раваць², -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

У фінансавай справе: перавесці (пераводзіць) выплату грошай на другую асобу.

|| наз. трасі́раванне, -я, н. і трасіро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкалькава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Зняць (знімаць), перавесці (пераводзіць) малюнак пры дапамозе дэкалькаманіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэалізо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Праводзіць у жыццё, ажыццяўляць, здзяйсняць.

2. Пераводзіць у грошы; прадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́лачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.

Стрэлачнік вінаваты (разм., іран.) — ужыв. ў выпадках, калі віну за няўдачу ўскладаюць на нізавога выканаўцу.

|| ж. стрэ́лачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Амаль забыты. [Лакота] пераводзіць погляд на паляну і спрабуе ўявіць на ёй далёкі, напаўзабыты вобраз. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переводи́тьI несов., в разн. знач. пераво́дзіць; см. перевести́I;

не переводя́ дыха́ния (ду́ху) не пераво́дзячы ду́ху;

переводи́ть дух (дыха́ние) пераво́дзіць дух (дыха́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канвеерызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Забяспечыць (забяспечваць) канвеерам, перавесці (пераводзіць) на канвеерную (паточную) сістэму. Канвеерызаваць вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перава́жваць ’навязваць (карову) у іншым месцы’, пераважа́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. pérvedžiotiпераводзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваенізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў, перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.

В. прамысловасць.

2. Узброіць (узбройваць); арганізаваць (арганізоўваць) на ваенны лад.

|| наз. ваеніза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фосфарабактэры́н, ‑у, м.

Бактэрыяльнае ўгнаенне, якое ўтрымлівае споры бактэрый, здольных пераводзіць арганічныя фосфарныя злучэнні глебы ў даступныя для раслін формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)