рэвалюцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, рэвалюцыі (у 1 знач.), прыхільнік рэвалюцыйных метадаў барацьбы, носьбіт рэвалюцыйных ідэй.

Прафесійны р. (які прысвяціў усяго сябе рэвалюцыйнай барацьбе).

2. Чалавек, які робіць пераварот, адкрывае новыя шляхі ў якой-н. галіне жыцця, навукі, вытворчасці.

Р. у паэзіі.

|| ж. рэвалюцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Путч ’мяцеж, рокат’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. путч ’тс’ з ням. Putsch ’тс’, упершыню ў значэнні ’дзяржаўны пераварот’ адзначана ў Швейцарыі (1431 г.); паходзіць ад гукапераймання, першапачаткова ’штуршок, удар’, параўн. харв. državni udar, puč ’тс’ (Глухак, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэрмідо́р, ‑а, м.

1. Адзінаццаты месяц французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793–1805 гг.

2. Контррэвалюцыйны пераварот у Францыі 9 тэрмідора, у выніку якога была ліквідавана рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура якабінцаў і пакладзены канец рэвалюцыі 1789–1794 гг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвалюцыяне́р, ‑а, м.

Удзельнік рэвалюцыйнага руху, дзеяч рэвалюцыі. Мядзведзеў быў стары прафесійны рэвалюцыянер, з вялікім вопытам падпольнай работы, і сапраўды незвычайна красамоўны прамоўца. Машара. // Той, хто робіць пераварот у якой‑н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве). А. Міцкевіч — рэвалюцыянер у паэзіі і ў жыцці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохаць ’разбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворах ’шорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узмасці́цца, ‑машчуся, ‑мосцішся, ‑мосціцца; зак.

Разм. Узабрацца на што‑н. высокае або на верх чаго‑н. Узмасціцца на дах. // Заняць пэўнае месца, пасаду. Не пераварот у царскім палацы, не змова свіцкіх генералаў з наследнікам, якому да свербу карціць самому ўзмасціцца на трон, — помста ад імя народа. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наси́льственный

1. (принудительный) насі́льны;

2. (беззаконный) гвалто́ўны; (вынужденный) вы́мушаны;

наси́льственная смерть юр. гвалто́ўная смерць;

умере́ть наси́льственной сме́ртью паме́рці гвалто́ўнай (не сваёй) сме́рцю;

наси́льственный переворо́т насі́льны (гвалто́ўны) пераваро́т;

наси́льственная улы́бка вы́мушаная ўсме́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сацыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грамадства, звязаны з жыццём і адносінамі людзей у грамадстве; грамадскі. Сацыяльны прагрэс. Сацыяльныя навукі. □ Усё залежыць ад таго, якія магчымасці прадастаўляе сацыяльны лад і эпоха ў цэлым для росквіту чалавечай асобы. Адамовіч. // Абумоўлены падзелам грамадства на класы. Сацыяльны састаў насельніцтва. Сацыяльнае паходжанне. Сацыяльныя супярэчнасці. Сацыяльныя групы. □ Чалавек, адарваны ад сацыяльнага асяроддзя, яго псіхалогія, настрой, пачуцці — часта цікавяць К. Чорнага. Кудраўцаў. // Які выклікаецца ўмовамі, узнікае з умоў грамадскага жыцця, грамадскага асяроддзя. Сацыяльная мараль. Сацыяльныя хваробы. Сацыяльны інстынкт.

2. Які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін. Сацыяльная рэвалюцыя. □ Пачалася эпоха сапраўднага народаўладства, найвялікшых сацыяльных пераўтварэнняў. Перкін. [Алесь:] — Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне. Караткевіч.

•••

Сацыяльнае забеспячэнне гл. забеспячэнне.

Сацыяльнае страхаванне гл. страхаванне.

Сацыяльны дарвінізм гл. дарвінізм.

Сацыяльны мір гл. мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змена, перамена, змяненне, ператварэнне, пераўтварэнне, пераўвасабленне; адмена (абл.); метамарфоза, трансфармацыя, рэформа / рэзкая: рэвалюцыя / паступовая: эвалюцыя; паварот, паваротак, паваротка, перабудова, перабудаванне, зрух / рэзкая: пералом, пераварот (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)