чарнаску́ры, ‑ая, ‑ае.

Які мае цёмную скуру; з цёмнай скурай. Гэта ў пекла загналі яны [каралі] Бедакоў, тых людзей чарнаскурых. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Тое, што і разгубіць. Мы ж прайшлі гэта пекла, Хоць і шмат разгублялі, Непахісна пранеслі Чырвоны штандар. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кроме́шный разг. пяке́льны; апраме́тны;

ад кроме́шный сапра́ўднае пе́кла;

тьма кроме́шная апраме́тная це́мра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < pekloпекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́цечы, ‑цеча; ‑цекуць; пр. выцек, ‑пекла; зак.

Выліцца праз якую‑н. адтуліну. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неміну́чы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга мінуць; непазбежны. Сутычка была немінучая, тым болей, што насарогі заўсёды ахвотнікі пабіцца. Маўр. Яго выносіў з пекла конь Ад смерці немінучай. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́ртар м., миф. та́ртар, -ра м.; (ад) пе́кла, -ла ср.; (преисподняя) апраме́тная, -най ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́кліцца ’мітусіцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’мучыцца’ (Сцяшк. Сл.), пе́кліць ’мучыць, здзеквацца’ (Сцяшк. Сл.). Да пе́кла (гл.), параўн. аналагічныя ўтварэнні: польск. pieklić się ’рабіць пекла, злавацца, рабіць скандал’, чэш. peklit se ’пакутаваць, мучыцца; злавацца, крыўдзіцца’, славен. peklẹ́ti, peklíti, peklenẹ́ti ’клапаціцца, трывожыцца; засмучаць’, peklim se ’шалею, напаўняюся лютасцю’, серб.-харв. па̀клити ’намазваць смалою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́зань, ‑і, ж.

Тое, што і казанне (у 2 знач.). Выйшаў поп, Казань ён пачаў, павёў пра бога, Пра зямлю, Пра неба, Пекла, Рай. Бялевіч.

•••

Казань казаць гл. казаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акупа́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да акупантаў. Не аднаму добралу чалавеку Жэня памагала вырвацца з акупанцкага пекла і перайсці да партызанаў. Кулакоўскі. Дарагога майго падкасіла Акупанцкая куля ў баі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)