храпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. храпці, а таксама гукі гэтага дзеяння. Храпе Вадзім.. [Таня] таўхае яго пад бок. Храпенне на нейкі час прыціхае, затым пачынаецца зноў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Тармасіць некаторы час. Чакай кінуўся на паратунак. Патармасіў Пашку, зазірнуў у твар. Камандзір быў мёртвы. Паўлаў.

2. Растармасіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спла́кацца, сплачуся, сплачашся, сплачацца; зак.

1. Праліць шмат слёз; змучыцца ад плачу. На свежым пяньку хлапчук малы Сплакаўся — усхліпвае ледзьве. Барадулін.

2. Выплакацца. Пакуль не сплачашся, не палягчэе. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ако́сак, ‑ска, м.

Старая, з вузкім, зрэзаным палатном каса. На двары, чутно, Васілька клепле касу. Яму Маня знайшла недзе акосак, каб хапіла сілы пацягнуць яго на Васільковы дванаццаць гадоў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які трэснуў, з трэшчынай. [Яўсей] усміхнуўся, з трэснутай губы прасачылася кроў, падбітае вока заплыло пухлінай. Паўлаў.

2. перан. Надтрэснуты (пра голас). — Спрабуйце! — сказаў трэснутым голасам [Прыстром]. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднара́д, ‑а, М ‑радзе, м.

Спец. Падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска. Падшыць паднарад пад перады. □ Белы паднарад халяў і шырокія кішэні галіфэ.. рабілі.. [Пашку] нязграбным, чымсьці падобным на маладога пеўніка... Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытруціць усё, многае, выкруціць што‑н. у многіх месцах. Павыкручваць гайкі. Павыкручваць бялізну. Павыкручваць дзіркі. □ За ногі адразу нешта моцна рванула, ледзь не павыкручвала ступні. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Злёгку напудрыць сабе твар. Прыпудрыцца перад люстэркам. // перан. Злёгку пакрыцца пылам, мукой і пад. Трава ў канавах і жоўтыя мяцёлкі цытвору на ўзбочынах прыпудрыліся дарожным пылам. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ускапаць.

2. у знач. прым. Узрыхлены, размякчаны (пра глебу). Ускапаныя грады. □ [Кінамеханік] дабраўся да ўскапанага жоўтага пяску, зазірнуў пад вывернуты корч, тупнуў туды ботам. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаргаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаргацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Потым чуецца слабае шаргаценне тапачак, і дзверы адчыніліся. Марціновіч. Шаргаценне цішэе, цішэе і ператвараецца ў далёкі камарыны піск. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)