браняно́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце (гіст.).

2. Млекакормячая жывёліна сямейства непаўназубых, пакрытая панцырам з акасцянелых скураных шчыткоў, якая жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́чуа, нескл., м.

Самы буйны з сучасных індзейскіх народаў, які складае значную частку насельніцтва Паўднёвай Амерыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кальві́ль, ‑ю, м.

1. Сорт паўднёвай яблыні з вялікімі ружавата-жоўтымі яблыкамі.

2. Плод гэтай яблыні.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драві́ды, ‑аў; адз. дравід, ‑а, М ‑дзе, м.

Група народаў паўднёвай Індыі, блізкіх па мове і культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зулу́сы, ‑аў; адз. зулус, ‑а, м.; зулуска, ‑і, ДМ ‑лусцы; мн. зулускі, ‑сак; ж.

Народнасць Паўднёвай Афрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́ша, -ы, ж.

1. Празмерны дастатак, багацце; камфорт.

Жыць у раскошы.

2. Што-н. лішняе, не першай неабходнасці.

Непатрэбная р.

3. Прыроднае багацце, пышнасць расліннасці.

Р. паўднёвай прыроды.

4. Прастора, свабода.

Пасля гарадской мітусні, цеснаты ў лесе — сапраўдная р.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аленябы́к, ‑небыка, м.

Жвачная жывёліна атрада парнакапытных з доўгімі спіральна закручанымі рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́бра, -ы, мн. -ы, кобр і -аў, ж.

Вялікая ядавітая змяя сямейства аспідаў, якая пры небяспецы прымае своеасаблівую позу, падымаючы пярэднюю частку цела вертыкальна над зямлёй і расшыраючы шыю ў выглядзе дыска (пашырана ў Афрыцы, Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўстало́бік, ‑а, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, якая жыве ў рэках Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама акліматызавана ў Паўднёвай Еўропе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гюрза́, ‑ы, ж.

Вялікая, даўжынёй да 1,5 метра ядавітая змяя, якая ў СССР сустракаецца ў Закаўказзі і паўднёвай частцы Сярэдняй Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)