дубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Мерзнучы, страчваць рухомасць, адчувальнасць. Прабіраў мароз. Дубянелі рукі і ногі, трэслася ўсё цела ад холаду. Капыловіч.

2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп). — Праз паўгадзіны [жывец] дубянее, а нежывога шчупак не бярэ. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывакза́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца каля вакзала. Прывакзальная плошча. □ Да прыходу цягніка было яшчэ з паўгадзіны, і дзяўчаты сядзелі ў прывакзальным скверыку. Васілевіч. На месцы колішніх прывакзальных драўляных дамкоў і хат быў заліты асфальтам пляц. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экіпірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Забяспечыцца (забяспечвацца) усім неабходным. Алесь Юранак задаволена выцер рукі пакуллем, зірнуў на гадзіннік і сказаў: — Экіпіраваліся ажно на паўгадзіны раней часу. Васілёнак.

2. толькі незак. Зал. да экіпіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збры́днуць, ‑не; пр. збрыднуў, ‑дла; зак.

Разм. Тое, што і збрыдзець. Палаяўшыся з паўгадзіны каля студні, .. [Аўдоля і Акуля] разышліся: адна пайшла ў адзін канец вуліцы, другая — у другі, бо ім збрыдла лаяцца, і гэта не давала жаданых вынікаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарака́н, ‑а, м.

Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека. З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі, як шамацелі тараканы за печчу. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парашу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да парашута. Парашутны шоўк. // Прызначаны для скачкоў з парашутам. Парашутная вышка.

2. У склад якога ўваходзяць парашутысты. За паўгадзіны да захаду сонца, у поўным бязлюддзі ўсюды навокал, па той бок лесу,.. сеў парашутны дэсант. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варыве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Абл. Невялікая варыўня. І лік будынін не маленькі: Хаціна, пуня, хлевушок, Няхай ён цесны катушок, І ёсць свіронак, варывенька. Колас. Праз паўгадзіны сям’я пакінула свой дом, знайшоўшы часовы прыпынак у цеснай варывеньцы, дзе трымалі бульбу і іншую гародніну. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца качалкай, качалкамі. Бялізна добра пракачалася.

2. Правесці які‑н. час лежачы, качаючыся. Але толькі пасля таго, як.. [Мікола] паўгадзіны пракачаўся ў ложку, зразумеў, што заснуць не зможа. Гаўрылкін. // Разм. Праляжаць доўгі час хворым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́рысты, ‑ая, ‑ае.

Які добра разварваецца. Разварыстая фасоля. □ Мо праз паўгадзіны я .. сядзеў за сталом і еў з кіслым малаком сопкую, разварыстую бульбу. Сачанка. Спехам праглынуўшы разварыстую бульбу з агуркамі, якую падала на стол гаспадыня, мы падзякавалі як маглі і пакінулі гасцінную хату. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

складскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да склада ​1 (у 2 знач.). Складское памяшканне. Складская маёмасць. □ Ішлі з паўгадзіны і выйшлі на вялікі, адгароджаны калючым дротам дзядзінец. Там бялелі сцены нейкіх доўгіх складскіх будынін. С. Александровіч. // Які ажыццяўляецца на складзе (складах). Складское захоўванне тавараў. Складскі ўлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)