упершыню́, прысл.

Першы раз. Упершыню за ўсю дарогу .. [Васілю] захацелася не спяшацца, прыпыніцца, пачакаць. Мележ. «Мама!».. Упершыню пачула баба такое слова ад пасынка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвілі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да хвіліна.

•••

Адну хвілінку — просьба трохі пачакаць.

На хвілінку — на кароткі час, ненадоўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удне́ць, ‑ее; безас. зак.

Разм. Развіднець. З дома [мы з сястрой] выйшлі на вуліцу, як ужо добра ўднела. Сабаленка. Ніна засталася ў ельнічку, каб пачакаць, пакуль уднее. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Выкладаць некаторы час. З дысертацыяй варта пачакаць.. Павыкладаць год ці два, каб заваяваць на факультэце вагу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́на, прысл.

Разм. Занадта рана; ранавата. Жанчын.. на вуліцы яшчэ не было, і Алена падумала, што паднялася зарана, што трэба было б пачакаць трохі дома. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што‑н. Ля дзвярэй.. [Аня] памарудзіла. Званіць? Так, адразу? Адчыняць, і што яна скажа? Хадановіч. Чырвонаармеец памарудзіў, збіраючыся з думкамі, відаць, не адважваючыся незнаёмцу паведаміць нумар часці. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглумі́ць, ‑глумлю, ‑глуміш, ‑глуміць; зак., каго-што.

Разм. Сапсаваць, зглуміць што‑н. [Трактарыст:] — То мо трэба было пачакаць? А то парэзалі, паглумілі поплаў... Місько. — А нашто ты [каваль] плугі паглуміў? — выразна прагуў голас. Чорны. Паглумілі маладую віку коні, уцякаючы да сёл. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачакаць некаторы час. [Васіль Бусыга:] — Не, трэба счакаць яшчэ: а ну ж з’явіцца Саўка з добраю навіною. Колас. [Капітан] .. трохі счакаў і затым цвёрдай рукой загадна штурхнуў [Турка] ў спіну. Быкаў. Мікалай Пятровіч счакаў, пакуль стане ціха, і ўрачыста загаварыў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.

Доўга пачакаць; стаміцца ад доўгага чакання. Усе прачакаліся дзеда з Петрыкам і рашылі абедаць без іх. Місько. Гнецца пад вясеннім ветрам бэз, Стукаючы ў шыбіны табе, Ты ж чакаеш, прачакалася даўно, Каб, нарэшце, я пастукаў у акно. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмуці́ць, ‑смучу, ‑смуціш, ‑смуціць; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё смутку, маркоты. Уранні Леначка не захацела пачакаць, пакуль згатуецца снеданне. І гэта зноў засмуціла старую. Брыль. Усіх у атрадзе моцна засмуціла смерць дарагога таварыша. Сіняўскі. // Азмрочыць. На момант успамін засмуціў душу скрухаю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)