капу́ста капу́ста, -ты ж.;

цветна́я капу́ста цвятна́я капу́ста;

за́ячья капу́ста бот. за́йцава капу́ста;

морска́я капу́ста (водоросли) марска́я капу́ста;

изруби́ть в капу́сту пасячы́ на капу́сту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Датыкаючыся чым‑н. вострым, укалоць у многіх месцах. Накалоць пальцы іголкай. □ Яны праблукалі некалькі гадзін .. Прыстала Клава, пакалола босыя ножкі, пачала адставаць. Шамякін.

2. Забіць, закалоць усіх, многіх. // Забіць на мяса ўсіх, многіх — пра свіней. Карову сабралі немцы, а парасят пакалолі паліцаі. Дайліда.

пакало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

1. Рассячы, пасячы на часткі; раздрабіць. Загадаў цар слугам спілаваць дуб, накалоць на дровы. Якімовіч.

2. Калоць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěktiпасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссячы́ і ссе́кчы, ссяку, ссячэш, ссячэ; ссячом, ссечаце, ссякуць; пр. ссек, ‑ла; зак., каго-што.

1. Моцным ударам (якой‑н. вострай прылады) аддзяліць ад асновы. [Андрэй:] — Хочаш ссекчы дрэва, дык у камель тапаром, у камель. Пташнікаў. Тут, у вёсцы, елкі лапамі шыбы праціраюць! Якую хочаш, ссячы, спаві яе, бы дзіця, аборкай, ускінь на спадарожны грузавік. Лось. Дзічка аднабокая, абгарэлая — усе хаты перастаяла, да новай лепіцца. І карысці з яе нібы ніякай, а шкада ссекчы. Хадановіч. // Высечы поўнасцю (лес, дрэвы); знішчыць. Трэба было да вясны ссячы і прывесці ў парадак дзялянку, якую адвялі калгасу. Ермаловіч. [Ціток:] — Лесу на гэтыя акопы трэба — божа мой колькі. Ссякуць усю пушчу, ды і яшчэ мала будзе. Лобан.

2. Зрабіць дробным, пасячы якой‑н. прыладай. Ссячы бульбу.

3. Секучы (шабляй і пад.), б’ючы (палкай і пад.), знішчыць. Ссячы ўсю крапіву ля плота. // перан. Забіць чаргой з кулямёта і пад. Афіцэра Бондар скасіў аўтаматнай чаргой, ссек аднаго салдата, які кінуўся ўцякаць па агародзе. Навуменка.

4. Рассячы чым‑н. вострым у многіх месцах. // Збіць, пабіць, сцябаючы чым‑н. Ссячы пугай спіну. / Пра град, дождж і пад. Град ссек усе буракі. // перан. Спярэсціць (пра хваробу, маршчыны і пад.). Воспа ссекла твар.

5. Пакусаць у многіх месцах; скусаць. Маскіты ссеклі рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)