рашэ́нне, -я, н.

1. гл. рашыць.

2. Пастанова.

Р. з’езда.

Судовае р. (прысуд).

3. Заключэнне, вывад з чаго-н.

Прыйсці да канчатковага рашэння.

4. Адказ да задачы, красворда і пад.

Знайсці р.

5. Ажыццяўленне творчай задумы; сама такая задума.

Рэжысёрскае р. п’есы.

Смелае канструктарскае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вынале́зок ’вынаходка’ (Нас.). Запазычанне з польск. wynalazek ’тс’. Ст.-бел. выналязокъ ’вызначэнне, пастанова’ і выналязца ’вынаходца’ таксама з польск. (Булыка, Запазыч., 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастанаве́ннепастанова, палажэнне, умова’ (Нас.), ст.-бел. постановенье (XV ст.). Са ст.-польск. postanowienie ’тс’, ’сталасць’, ’сямейнае палажэнне’, ’дзяржаўная канстытуцыя’, ’план’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэкрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

1. Урадавая пастанова па якому‑н. пытанню, якая мае сілу закона; указ, закон. Дэкрэт аб міры. Дэкрэт аб рабочым кантролі.

2. Разм. Дэкрэтны водпуск.

[Лац. decretum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эды́кт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У старажытным Рыме — праграма дзейнасці магістратаў, якая аб’яўлялася імі пры ўступленні на пасаду.

2. Асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.

[Лац. edictum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзеквату́ра, ‑ы, ж.

1. Дазвол, выдадзены замежнаму консулу ўрадам той дзяржавы, у якую ён назначаны. на права выканання службовых функцый. Консульская экзекватура.

2. Пастанова судовых органаў дадзенай краіны аб выкананні рашэння замежнага суда.

[Ад лац. exsequor — выконваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сход, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. сысці.

2. -а. Месца спуску (разм.).

Вельмі стромы с.

Пашукаць сход з гары.

3. -а. Пасяджэнне членаў якой-н. арганізацыі для абмеркавання чаго-н. агульнага.

Рашэнне агульнага схода працоўнага калектыву.

4. -а. У складзе назваў некаторых выбарных устаноў, арганізацый.

Устаноўчы с.

Пастанова Заканадаўчага схода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сабору (у 1, 2 знач.). Саборная пастанова. Саборныя ўрачыстасці.

2. Які мае адносіны да сабора, належыць сабору (у 3 знач.). Саборная маёмасць. Саборная плошча. // Які адбываецца ў саборы. Саборнае служэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Сувязь і ўзаемазалежнасць якіх-н. з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці.

З. развіцця прыроды.

З. нераўнамернага развіцця капіталізму.

2. -а. Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу.

Канстытуцыя — асноўны з. суверэннай дзяржавы.

Кодэкс законаў аб працы.

Рабіць па законе.

3. -у. Агульнапрынятае правіла, тое, што прызнаецца абавязковым.

Загад камандзіра — з. для падначаленых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абавязко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. □ У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)