варса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Тыкаць, пароць канцом чаго‑н. Калі мы пачалі варсаць у грубку палкамі, тхор палез у комін. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́цца¹, пару́ся, по́рашся, по́рацца; пары́ся; незак.

1. Калоць, пароць адзін аднаго чым-н. вострым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і бадацца (разм.).

Каровы поруцца.

3. Тое, што і капацца (у 1 і 2 знач.).

Вы нешта доўга порацеся ў сшытках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пы́раць: пыраць бялізну пранікам ’праць бялізну пры дапамозе прача’ (Мат. Гродз.). Звязана з праць ’сціраць, выбіваць прачом’ (гл.) чаргаваннем вакалізму, параўн. пе́рыць ’тс’.

Пыра́цьпароць, тыкаць, калоць’ (Сержп.), пырну́ць ’біць чым-небудзь вострым’ (ТСБМ, Сержп.), пырну́тэ ’парнуць, ткнуць, кальнуць’ (драг., Нар. лекс.), выклічнік пырь ад пароць (мсцісл., Нар. лекс.), рус. пыря́ть, пырну́ть. Звязана чаргаваннем галосных з паро́ць (гл.), гл. Праабражэнскі, 2, 160; паводле Фасмера (3, 420), грунтуецца на анаматапеічным утварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́парак ’выпаратак’ (Нас.). Польск. wyporek ’тс’. Да пароць (Брукнер, 639; Махэк₂, 571). Параўн. выпаратак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

горя́чка прям., перен. гара́чка, -кі ж.;

бе́лая горя́чка мед. бе́лая гара́чка;

поро́ть горя́чку паро́ць гара́чку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапаро́ць, ‑пару, ‑шэрані, ‑пора; зак., каго-што.

1. Пракалоць, праткнуць наскрозь. [Юрка] тады са злосцю поркае прутком у зямлю і чуе, што прапароў свой чаравік, дастаў аж да нагі. Пташнікаў.

2. Панесці глыбокую рану, пракалоць чым‑н. вострым. [Талаш:] — А ведаеш, Саўка не такі ўжо прапашчы чалавек. Вось жа не сказаў Васілю пра нас, хоць злодзей і канакрад. З нажом кінуўся, бок прапароў. Колас. — Я таксама памагаў будаваць ім хату, ды нагу сабе прапароў цвіком. Масарэнка.

3. і без дап. Пароць некаторы час (гл. пароць у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Распароць па шву ўсё, многае.

2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.

3. Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Джґаць ’біць, муштраваць’, ’сячы (пра ападкі)’, ’хутка ісці, заўзята есці’ (Сцяц.), ’хутка ісці, ехаць’ (Шат.), ’джаліць’ (БРС). Запазычанне з польск. dźgać ’калоць, пароць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароліца ’вострая драўляная лапатка, якой аддзяляюцца пласты мёду’ (Машынскі, Uwagi, 43). Дэрыват з суф. -ліца (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50) ад пароць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гара́чка ж., разг.

1. жар м., горя́чка; лихора́дка;

2. перен. горя́чка;

бе́лая г. — бе́лая горя́чка;

паро́ць ~ку — поро́ть горя́чку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)