лётчык, ‑а, м.
Вадзіцель самалёта. Ваенны лётчык. Марскі лётчык. □ Лётчыкі-паляўнічыя парамі ўзнімаюцца з Міхалёў і ідуць туды, дзе іх ніколі не чакаў праціўнік. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́днік, ‑а, м.
Арыштант, закаваны ў калодкі (у 3 знач.). Падымаючы густы пыл, пад летняй спякотаю, ішлі парамі ў шэрых адзежах, закаваныя па руках і нагах, калоднікі. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́гаркі ’вугалькі, агаркі’, ’назва гульні, гарыпні’ (Ласт.). Ад гарэць, параўн. рус. горелка ’гульня, у якой становяцца парамі, а адзін спераду “гарыць”, ловіць’ (Ласт., 131).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарэ́лкі, ‑лак; адз. няма.
Рухавая гульня, удзельнікі якой становяцца парамі, а той, хто «гарыць», стаіць наперадзе і па сігналу ловіць аднаго з першай пары, якая разбягаецца ў розныя бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Сарокі, соро́кі (жытк., Нар. сл.) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’. Да сарока 1 (гл.), у выніку падабенства да сарочага хваста.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ключы́ ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчаку, кроквы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., КЭС, лаг., П. С., Тарнацкі, Studia, Маш., Бломкв.). Гл. ключі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
васьмёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Лічба
8.
2. Група з васьмі чалавек або васьмі аднародных прадметаў.
В. самалётаў.
Лодка-в. (з чатырма парамі вёсел).
3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 8 (разм.).
Самалёт зрабіў васьмёрку.
Ехаць на васьмёрцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №8).
4. Ігральная карта з васьмю ачкамі.
5. Школьная адзнака.
|| прым. васьмёрачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жу́жаль 1, ‑я, м.
Драпежны начны жук.
жу́жаль 2, ‑ю, м.
Абл.
1. Шлак. Паравоз пад парамі. Побач пуцейцы мяняюць падпаленыя жужалем шпалы. Навуменка.
2. Гразевая або гнаявая жыжка. Нехта сіліўся выпаўзці з жужалю, хапаючыся за сухі чарот. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Лічба
6.
2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр.: запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.
3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).
Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).
4. Дэталь у малатарні; шасцярня².
|| прым. шасцёрачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыко́зелкі (прыко́зэлкі) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’ (іван., пін., стол., Нар. сл.). Да ко́зелкі, памянш. ад казёл 3 ’умацаванне саламянай страхі’ (гл.) < прасл. *kozьlь са значэннем ’прыстасаванне (драўлянае) паводле падабенства да (рагоў) жывёлы’ (ЭССЯ, 12, 32–33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)