Пе́рка ’лекавая лясная расліна’ (ТС). Да пяро́ (гл.). Магчыма, аформілася пад уплывам польск. piórko ў назвах: strusie piórko ’расліна мнаганожка, папараць, Polypodium L.’, а таксама ’Struthiopteria Hall.’ і ’Iresine L.’, orle piórko, piórko wodne.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залаці́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Колерам падобны да золата; з бліскуча-жоўтым адлівам. Залацістыя зоры. □ Лістапад залацістым лісцем у лясах засыпае паляны. Машара.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных, заалагічных і мінералагічных назваў. Залацістая папараць. Залацісты тапаз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.

Параніць сябе чым‑н. вострым; парэзацца. Сухая папараць шорсткая пасля зімы, Ашмаргні галінку — абрэжашся. Пташнікаў. // Нацерці цела чым‑н. цвёрдым (звычайна пра каня). Абрэзаўся і абмуляўся Гнедчык, ісці не хоча, галавою матае. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі моцны, беспрабудны (пра сон). Напрацаваўшыся за дзень каля малатарні, гаспадар спаў непрабудным сном. Пальчэўскі. Гэта быў час, калі ўвесь горад спаў непрабудным сном. Шыловіч. / у перан. ужыв. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытапта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаптаць.

2. у знач. прым. Прымяты, прыціснуты ў часе хады. Пад ногі на дарозе стала [трапляцца] пагнутая і прытаптаная жоўтая папараць і сіне-ружовы верас. Пташнікаў. Каб суняць дыханне, Алесь трохі прайшоўся па прытаптанай абочыне і прысеў. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ня, ‑і, м.

1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, дакучлівы манатонны крык якой нагадвае слова «піць»; сарыч, канюк. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага «піць» не заводзіць. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць. Купала.

2. Абл. Кнігаўка. Пералётам да балот далі аб сабе знаць кані. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́паратнік, ‑у, м.

Тое, што і папараць. Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку. Мележ. Перад світаннем Грысь зацягнуў у кусты лодку, прыкрыў яе зялёным веццем, папаратнікам, а сам пайшоў дадому. Кулакоўскі. Недалёка, у густым папаратніку, ён наткнуўся зноў на забітых. Сачанка. Любужскі бор сустракае густым здаровым пахам хвоі і папаратніку. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўстава́ць 1, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑ставіць; зак.

Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. Паўставалі, застукалі крэсламі людзі. Вышынскі. Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер за зіму. Пташнікаў.

паўстава́ць 2, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае.

Незак. да паўстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. чаго. Параннем прыгатаваць. Напарыць буракоў. Напарыць цэбар сечкі. □ Хто не ведае, як адбываецца ў нас на Беларусі вяселле? Напякуць усяго, насмажаць, папараць — стол ломіцца. Прокша.

2. каго-што. Разм. Уволю, добра папарыць. Напарыць спіну ў лазні.

3. чаго. Кіпячэннем прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напарыць малака. □ Маці запаліла грубку, напарыла нейкіх траў, і бабуля доўга абмывала настоем цела. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асы́пацца, ‑плецца; зак.

1. Адваліўшыся, разваліўшыся, асунуцца ўніз. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб’ехаў. Чорны. Толькі пабелка на ёй [вежы] з гадамі асыпалася, і вежа выглядае цяпер чырвонай. Краўчанка.

2. Апасці (пра лісце, зерне і пад.). Асыпаліся пялёсткі вяргіні. // Застацца без лісця, пялёстак; агаліцца. Пасох верас, парудзела папараць, не адскочыла нават ад зямлі, асыпаўся багун і ягаднік. Пташнікаў.

асыпа́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да асы́пацца.

2. Зал. да асыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)