утрайне́, прысл.

У тры разы больш, у трайным памеры. Заплаціць утрайне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматскладо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць шматскладовага; наяўнасць некалькіх складоў (у слове, вершаваным памеры).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́нскі ’вялікі, больш за свае звычайныя памеры’ (Жыв. сл.). Гл. конь1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акіянагра́фія, -і, ж.

Раздзел акіяналогіі, які вывучае форму, памеры і глыбіню акіянаў і мораў, характар іх берагоў, будову дна і пад.

|| прым. акіянаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чацвярны́, -а́я, -о́е (разм.).

1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак.

2. У чатыры разы большы, павялічаны ў чатыры разы.

У чацвярным памеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтара́чны разг. полу́торный;

п. ло́жак — полу́торная крова́ть;

у ~ным паме́ры — в полу́торном разме́ре

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзесяцікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Павялічаны ў дзесяць разоў, узяты дзесяць разоў. У дзесяцікратным памеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полу́торный паўтара́чны;

полу́торная крова́ть паўтара́чны ло́жак;

в полу́торном разме́ре у паўтара́чным паме́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мініяцю́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мініяцюрнага (у 2 знач.); незвычайна малыя памеры каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевяціразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Прароблены дзевяць разоў; павялічаны ў дзевяць разоў. Дзевяціразовая паездка. У дзевяціразовым памеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)