куту́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Уст. Турма, арыштанцкая камера. — Толькі пра гэта цяпер няможна гаварыць, бо як пачуе паліцыя, то як таго дзядзьку Данілу адразу арыштуе і ў кутузку пасадзіць. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Быць скрытным; скрываць што‑н. ад каго‑н. Не скрытнічай, а гавары адкрыта, шчыра. □ Паліцыя ніколі не хавала, што Якуб памагае ёй. І сам Якуб не скрытнічаў з гэтым. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малавераго́дны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае сумненне; няпэўны. У наш час каб не заўважылі перадавіка і не праславілі яго, — гэта здавалася мне малаверагодным. Асіпенка. Нападзенне на лагер малаверагоднае — ні немцы, ні паліцыя ў ліс пакуль не лезлі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Празмерна доўга, часта нюхаючы, дайсці да непрыемных вынікаў.
2. перан. Дазнацца, разведаць пра што‑н. якім‑н. непрыстойным спосабам. — Данюхаецца паліцыя, і тады... арышт, здзекі, а потым суд і турма. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жандарме́рыя, ‑і, ж.
Асобае паліцэйскае войска ў буржуазных краінах для палітычнай аховы і вышуку, для барацьбы з рэвалюцыйным рухам. Для пошукаў і лоўлі Каліноўскага была пастаўлена на ногі ўся мясцовая ўлада, яўная і патаемная паліцыя і жандармерыя губерні. Лушчыцкі.
[Фр. gendarmerie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дано́с, ‑у, м.
Тайнае паведамленне уладам, начальству аб чыіх‑н. недазволеных, процізаконных дзеяннях. — На вас данёс, валасны старшыня Язэп Брыль! Сам асабіста хадзіў да станавога прыстава з даносам! Колас. — За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нейчым даносе зрабіла аблаву. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Падвергнуць (падвяргаць) электрызацыі.
2. перан. Узбуджаць, даводзіць да ўзбуджанага стану. Школьнікаў, якія адзін за другім прыбягаюць у школу, — паліцыя праганяе. Яны спалохана разбягаюцца, несучы на вёску сенсацыйную вестку, якая ў момант электрызуе старых і малых. Таўлай.
[Ад фр. électriser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэфензі́ва, ‑ы, ж.
Палітычная паліцыя ў буржуазна-памешчыцкай Польшчы (1918–1939), якая вяла барацьбу з рэвалюцыйным рухам. Пасля гадавога турэмнага зняволення паэт выйшаў на волю. Аднак дэфензіва не пакідае над ім свае апёкі. С. Александровіч. Яшчэ ў 1925 годзе, ноччу з 6 на 7 лістапада, у засценкі дэфензівы трапіла шмат актывістаў камуністычнага і камсамольскага падполля Заходняй Беларусі. Няхай.
[Фр. défensive.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрывыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., да каго-чаго і з інф.
Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх. Дзеці папрывыкалі да незнаёмых. □ — Спаць папрывыкалі доўга, — досыць строга прамовіў Марцін і кінуў погляд у той куток, дзе ляжалі ў пасцелях яго пляменніцы. Колас. Дзялендзік сварыўся, палохаў, што паліцыя можа спаліць усю вёску, калі знойдзе такі лісток у каго-небудзь дома. Але людзі да пагроз папрывыкалі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нападзе́нне, ‑я, н.
1. Тое, што і напад (у 1 знач.). Нападзенне на лагер малаверагоднае — ні немцы, ні паліцыя ў лес пакуль не лезлі. Навуменка. — Заўтра, а можа нават і сёння, ты атрымаеш загад аб нападзенні на харчовы транспарт, які будзе ісці на мястэчка, дзе стаіць Н-ская дывізія. Чарот.
2. Частка каманды, якая непасрэдна вядзе атаку на праціўніка пры гульні ў футбол, хакей і пад. Цэнтр нападзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)