трохпе́рсце, ‑я, н.

Складванне трох пальцаў правай рукі (указальнага, вялікага і сярэдняга) для хрышчэння ў праваслаўных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісць, ‑і; Р мн. ‑ей і ‑яў; ж.

Частка рукі, якая складаецца з запясця, пясця і пальцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дактыласкапі́я, ‑і, ж.

Вывучэнне рысунка скуры на пальцах рук чалавека; зняцце адбіткаў з пальцаў рук для ўстанаўлення асобы злачынца.

[Ад грэч. daktylos — палец і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абхва́т, ‑у, М ‑хваце, м.

Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой, калі абхапіць распасцёртымі рукамі што‑н. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа. Сабаленка. // Таўшчыня чаго‑н., якая вымяраецца па акружнасці. Вышыня баабаба дасягае 25 м, а ствол да 45 м у абхваце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паране́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. параніць і параніцца. // Рана. Тамаш рабіў пільны агляд пальцаў з вонкавага боку: колер, мазалі, таўшчыня,.. параненне. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’ём, -у, м.

1. гл. падняцца, падняць.

2. Участак дарогі, які ідзе ўверх.

Круты п.

3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.

Боты ціснуць у пад’ёме.

Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Спарні́ца ‘нарыў паміж пальцаў’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да спарыць < парыць (гл.) з суф. ‑іц(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Узмахам рукі, галавы адкінуць. Заяц адмахнуў грыўку вышэй на лоб, узважыў бот на руцэ, пастукаў костачкамі пальцаў па падэшве, прыцмокнуў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуа́нты, ‑аў; адз. пуант, ‑а, М ‑нце, м.

Цвёрдыя наскі балетных туфель.

•••

На пуантах (стаяць, хадзіць, танцаваць і пад.) — у балеце: на пальцах, на кончыках пальцаў (у спецыяльным абутку).

[Ад фр. pointe — вастрыё, кончык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суста́ў, ‑тава, м.

Рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы. Плечавы сустаў. Локцевы сустаў. Каленны сустаў. □ [Васіль Кузьміч] не садзіўся, стаяў каля стала збоку, абапёршыся на суставы пальцаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)