тлум, -у, м. (разм.).

1. Адурэнне, замарачэнне.

Нейкі т. у галаве.

2. Шум, гоман, сумятня.

У пакоі стаяў т., усе нешта крычалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сапрэ́цца; спёрся, спе́рлася; зак. (разм.).

Збіцца, стоўпіцца ў адным месцы.

С. ў адным пакоі.

|| незак. спіра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́цемак, -мку, м.

Паўзмрок, паўцемра пасля заходу сонца ці перад яго ўсходам або ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы.

Набліжаўся п.

У гэтым пакоі заўсёды п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пакаёўка ’служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). З польск. pokojówka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хао́с, -у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бязмерная прастора, стыхія, што існавала да ўзнікнення свету, зямлі і жыцця на ёй.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха; блытаніна.

У пакоі х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

черто́г м. поэт. пала́ц, -ца м.; пако́і, -ко́яў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расха́джваць несов. расха́живать;

р. па пако́і — расха́живать по ко́мнате

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; каго-што і без дап.

1. Рабіць брудным.

Б. сцены.

Б. у пакоі.

2. перан. Няславіць, чарніць.

Б. чэснае імя.

|| зак. забру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прані́жэнь ’перагародка (у пакоі)’ (шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. przepierzenie ’тс’ (там жа, 4. 91), гл. там жа прапярэня. прапярэння (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насме́ціць, ‑смечу, ‑смеціш, ‑смеціць; зак.

Нарабіць смецця, набрудзіць. Насмеціць у пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)