показа́ть сов.

1. паказа́ць; (проявить, обнаружить) праяві́ць, вы́казаць, вы́явіць;

2. юр. паказа́ць; (о свидетеле) пасве́дчыць; см. пока́зывать;

он тебе́ пока́жет! ён табе́ пака́жа (дасць)!;

показа́ть на дверь паказа́ць на дзве́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́смеяць, -ею, -ееш, -ее; -ей; -еяны; зак., каго-што.

Насмешкай паказаць адмоўныя адносіны да каго-, чаго-н.

В. мяшчанства.

|| незак. высме́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. гл. выставіцца.

2. перан. Весці сябе манерна, стараючыся паказаць сябе з выгаднага боку; рысавацца (разм.).

В. на людзях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамантызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; зак. і незак., каго-што.

Уявіць (уяўляць), паказаць (паказваць) каго-, што-н. у рамантычным ідэалізаваным выглядзе.

|| наз. рамантыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шчарыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Прыадкрыўшы рот, паказаць, выскаліць зубы.

Сабака вышчарыў зубы.

|| незак. вышчара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вышчэ́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прад’яві́цьпаказаць (дакумент і г. д.); заявіць’ (ТСБМ). З рус. предъяви́ть ’тс’ (Пацюпа, Гармонія, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схематызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Падаць (падаваць), апісаць (апісваць), паказаць (паказваць) што-н. у агульных рысах, спрошчана.

|| наз. схематыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Паказаць (паказваць) з’яву, працэс і пад. ў фармальным выглядзе.

|| наз. фармаліза́цыя, -і, ж.

Ф. апісання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідэалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяляць ідэальнымі якасцямі.

І. мінулае.

|| наз. ідэаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яви́ть сов., книжн. (показать) паказа́ць; (обнаружить) вы́явіць; (проявить) праяві́ць; (оказать) вы́казаць; зрабі́ць; (иметь) мець;

яви́ть приме́р паказа́ць пры́клад;

яви́те ми́лость зрабі́це ла́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)