сераске́р, ‑а, м.

Галоўнакамандуючы ў старой Турцыі; пазней — ваенны міністр.

[Тур. sarasker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спазні́цца, спазню́ся, спо́знішся, спо́зніцца; зак.

1. З’явіцца пазней, чым трэба.

С. на самалёт.

2. з чым, з інф. і без дап. Не паспець зрабіць што-н. своечасова.

Спазнілася падаць дакументы.

|| незак. спазня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамо́ва², -ы, ж.

Незасведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная параўнальна-гістарычным метадам старажытная мова-аснова, з якой пазней узніклі мовы, што адносяцца да дадзенай сям’і (напр., праславянская мова ў адносінах да беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спра́сціся, ‑дзецца; спрадуцца; пр. спраўся, спралася; зак.

Стаць спрадзеным. Кудзеля спрадзецца пазней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́ла, ‑ы, ж.

У Старажытнай Грэцыі — родавая адзінка, роўная племю; пазней тэрытарыяльная адзінка.

[Ад грэч. phylē — племя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Захаваць (захоўваць) у рэзерве (у 1 знач.) што-н.

Р. запасы нафты.

Р. сваю думку (пакінуць за сабой права выказацца пазней).

|| зак. таксама зарэзервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увідне́ць, ‑ее; безас. зак.

Разм. Развідняцца, развіднець. Акуні пачнуць хапаць трохі пазней, як увіднее. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змро́кам, прысл.

Прыцемкам, на змярканні. Змрокам, а то й пазней, хлопцы па адным збіраліся дадому. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арабе́ска, -і, ДМе́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў помніках арабскага мастацтва, пазней у арабскім стылі (спец.).

2. мн. Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжн.).

|| прым. арабе́скавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насле́г, ‑а, м.

1. Адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў Якуцкай АССР.

2. Гіст. Радавая, пазней сельская абшчына ў якутаў.

[Ад рускага дыялектнага наслег — начлег.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)