патапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Таптаць некаторы час. Патаптаць сена. □ Гюнтэр сашчапіў кулак і, узмахнуўшы рукою, з сілай бразнуў крыж аб падлогу. Не ўстаючы з крэсла, патаптаў яго абцасам свайго абшытага скурай валёнка. Дамашэвіч.

2. Топчучы, змяць, знішчыць, падушыць. Патаптаць траву. □ Патаптаў арол пракляты Сакаліных птушанят. Грахоўскі. Калі бегчы па градах, старая закрычыць, бо Сцёпка патопча ўвесь агурочнік. Хомчанка. Пасля агарадзіў [Лабановіч] гэту грушку.., каб не патаптала і не паламала яе жывёла. Колас.

3. Знасіць, парваць, стаптаць (пра абутак). Патаптаць боты. Патаптаць валёнкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́рці, патру, патрэш, патрэ; патром, патраце; пр. пацёр, ‑церла; заг. патры; зак., каго-што.

1. Падушыць, памяць. Пацерці ягады.

2. безас. Прыціснуўшы, нанесці пашкоджанні каму‑н., пашкодзіць што‑н. Даўгулевічу крыху пацерла бакі, парвала левае крысо пінжака, а Караткевіч выпусціў борт, адарваўся, яго ледзь не падмяла другая машына. Гурскі.

3. перан. Разм. Прынесці шмат непрыемнасцей; змучыць, змардаваць. Колькі яму [напарніку] можа быць? Пэўна, не больш дзевятнаццаці, а ўжо жыццё пацерла. Грахоўскі.

4. і без дап. Церці некаторы час. Раманенка пацёр далоняй скроню. Шамякін. [Міхал] падняў з-пад ног сякеру, яшчэ чамусьці пацёр ёю аб жывот і раптам, размахнуўшыся, кінуў на жонку. Чорны. Валодзька падхапіўся з пасцелі, пацёр кулакамі вочы. Гамолка. — Няхай яны сабе ваююць, а мы сваё будзем рабіць, — пацёр ад задавальнення рукі Вайтовіч. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помя́ть сов.

1. памя́ць; (покомкать) пакамячы́ць;

2. (подавить) паці́снуць, падушы́ць, (много, долго, неоднократно) пападу́шваць, пападушы́ць; (размять) паце́рці, патаўчы́;

3. (помесить) памясі́ць, (долго, неоднократно) папаме́шваць, папамясі́ць;

4. (потоптать) патапта́ць;

5. (лён, пеньку) паце́рці;

6. перен., прост. пабі́ць, (много, неоднократно) папабіва́ць, папабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перемя́ть сов.

1. (сильно измять, измять всё или многое — одежду, бумагу) перамя́ць, памя́ць; перакамячы́ць, пакамячы́ць;

2. (ягоды) пераці́снуць, паці́скаць, перадушы́ць, падушы́ць; (размять) пераце́рці, паце́рці, ператаўчы́, патаўчы́;

3. (перемесить) перамясі́ць, памясі́ць;

4. (траву) стапта́ць, ператапта́ць, патапта́ць, вы́таптаць, павыто́птваць;

5. (лён, пеньку) пераце́рці, перамя́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перере́зать сов.

1. (разрезать) перарэ́заць;

2. (преградить) перарэ́заць; (пересечь) перасячы́;

3. (поверхность чего-нибудь) перарэ́заць;

4. (убить чем-нибудь режущим всех, многих) перарэ́заць, парэ́заць; (свиней) перакало́ць, пакало́ць; (загрызть — о волке) уст. перадушы́ць, падушы́ць;

5. (порезать во многих местах) парэ́заць, зрэ́заць; см. перере́затьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)