поизорва́ться сов., разг. падра́цца, падзе́рціся; (о верёвке, нитках и т. п.) парва́цца, папарыва́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
потрепа́ться сов.
1. (износиться) знасі́цца; падра́цца, падзе́рціся;
2. (поболтать) прост. пабалбата́ць, папляву́згаць; памянці́ць (памало́ць) языко́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.
1. Крыху, не да канца падрацца. Мяшок надарваўся. Канверт надарваўся.
2. Ад празмерных намаганняў пашкодзіць сваё здароўе. Бацька, казалі, надарваўся, падымаючы бярвенні, калі складалі зруб хаты ў суседа. Мележ. // Змяніць свой тэмбр або перарвацца (пра голас). Голас, [цёткі Веры] надарваўся, стаў рэзкім, калючым. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абтрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.
1. Ачысціць сябе ад чаго‑н. Абтрапацца ад снегу. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, цяньку).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не падпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перерва́ться
1. (надвое) перарва́цца;
2. (приостановиться, прекратиться, прерваться) перарва́цца; перапыні́цца, спыні́цца;
3. (разорваться на части — обо всём, многом) разг. падра́цца, падзе́рціся, перадра́цца, перадзе́рціся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
порва́ться
1. (о бумаге, платье и т. п.) падра́цца, падзе́рціся; пашкумата́цца;
2. (о струне, верёвке и т. п.) парва́цца;
3. (прекратиться) перен., разг. парва́цца; разарва́цца, спыні́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
обо́драться
1. (о коре, оболочке, коже) аблупі́цца, мног. пааблу́плівацца, абадра́цца, абдзе́рціся, мног. паабдзіра́цца; садра́цца, здзе́рціся, мног. паздзіра́цца, злупі́цца;
2. (изорваться, прийти в негодность) абадра́цца, абдзе́рціся, мног. паабдзіра́цца; (изорваться) падра́цца, падзе́рціся; (обтрепаться) абтрапа́цца, абшарпа́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разя́віць, разяўлю, разявіш, разявіць; зак., што.
Разм. Шырока раскрыць (рот, пашчу). Саша ад здзіўлення разявіла рот. Шамякін. Прачнуўся кот, што ляжаў на падушцы; разявіў рот, выгнуў дугой спіну і прутам адставіў хвост. Чарнышэвіч.
•••
Разявіць горла — моцна, на ўсю сілу загаварыць, закрычаць.
Разявіць рот — а) (груб.) сказаць што‑н. [Пятрок] не даваў Асташонку разявіць рот, усё гаварыў і гаварыў сам: гадаваў пытанні і адказваў на іх. Ваданосаў; б) тое, што і разявіць горла; в) быць вельмі няўважлівым, рассеяным, неасцярожным. У цешчы грошы ўкралі на базары, бо рот разявіла яна, — Зноў Калістратава віна. Корбан; г) падрацца, разваліцца (пра абутак). Прайшлі не многа мы, а боты Ужо разявілі раты. Кусянкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парва́цца, ‑рвецца; зак.
1. Разарвацца, раздзяліцца на часткі ад нацягвання. Ехала я і марыла: паставяць мяне каля машыны, што сама вяжа панчохі, буду хадзіць між станкоў, глядзець, каб нідзе нітачка не парвалася. Жычка.
2. Разадрацца на часткі, падрацца. Дастаў з камсамольскага білета яе даўняе пісьмо, што некалі ўратавала мяне, яно парвалася на складках, словы пабляклі, а то і выцвілі. Марціновіч. / Пра хмары. Бралася на добрую пагоду: хмара, што ўчора абцягнула сяло, парвалася. Капыловіч.
3. Стаць дзіравым, непрыгодным для носкі; знасіцца. Светлая дзяўчыніна сукенка прыняла дзікунскі выгляд. Блакітныя панчошкі парваліся. Маўр.
4. перан. Спыніцца, скончыцца. Дакладна ніхто нічога не ведаў. Сувязь з падпольшчыкамі парвалася. Асіпенка. Аднак сувязь паміж паэтамі не парвалася: часта новаасуджаны нёс у турму некалькі вершаў Танка і знаёміў з імі таварышаў па камеры. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубе́ц 1, ‑бца, м.
1. Падоўжнае паглыбленне, зробленае чым‑н. на гладкай паверхні. Хлопцы скінулі ўраз Рукзакі і сарочкі, І ўпіліся ў сосны Стальныя разцы. На ствалах засталіся Рубцы ад падсочкі. Свірка.
2. След на целе пасля зажыўшай раны або ад пабояў. Галіна заўважыла ў .. [Колі] на грудзях чырвоны рубец — след асколка. Шамякін. [Бенька] падышоў і сеў на ўслончык. Пад расшпіленым каўняром кашулі відзён быў шырокі пакручасты рубец. Скрыган.
3. Шво, якое атрымліваецца пры сшыванні двух кавалкаў тканіны, скуры і пад. І насыпка, і навалачка лопнулі паўз рубец. Місько. [Пасведчанне] трэба было зашыць у складку ці нейкі рубец адзежыны. Васілевіч.
4. Разм. Тое, што і руб. Пракоп адышоў ад лямпы, сеў на лаве, абапёрся аб рубец лавы абедзвюма рукамі. Баранавых.
•••
Да рубца — зусім, поўнасцю (падрацца).
Сухога рубца няма на кім гл. няма.
рубе́ц 2, ‑бца, м.
Самы вялікі аддзел (частка) страўніка жвачных жывёл. // Ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)