пасле́дак, ‑дка, м.

Разм.

1. Самае меншае па ўзросту, апошняе дзіця ў сям’і.

2. толькі мн. (пасле́дкі, ‑аў). Рэшткі, астаткі чаго‑н. Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі, Крыўдзіць ураднік, поп абірае, Воласць з нас цягне паследкі. Купала. // перан. Зневаж. Падонкі. [Барушка:] — Ведаем мы такіх абаронцаў народных, і самі з вусамі... Паследкі сабачыя!.. Карпаў.

•••

На (самы) паследак — у апошнюю чаргу; на самы канец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумаві́нне, ‑я, н.

1. Пена, накіп, шум на супе і пад. пры кіпенні. Пачала закіпаць на трынозе бульба, гонячы шумавінне цераз край і заліваючы агонь. М. Стральцоў. // Пена, якая ўтвараецца пры хваляванні вады на моры, возеры і пад. І зноў чакала [Ірма], пакуль белае шумавінне не выкінула Яругіна зноў на бераг. Карамазаў. // Рознае смецце. Трэба было ўсюды пападграбаць шумавінне, пазвозіць яго на ферму, утаптаць у гной. Сачанка.

2. перан. Разм. Падонкі грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

одо́нье ср., обл.

1. (небольшой скирд) сці́рта, -ты ж., стажо́к, -жка́ м.;

2. одо́нья (отходы при молотьбе) паза́дкі, -каў ед. нет; (поскрёбки) паскрэ́бкі, -каў ед. нет; (подонки) падо́нкі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Буза́1падонкі, мут, асадак; азаддзе’ (БРС, Нас., Касп., Яруш., Бяльк.), ’бруд, мут на вадзе’ (КЭС, лаг.), ’пустазелле сярод зярнят’ (Шат.). Укр. буза́ ’татарскі напітак з проса; бруд у нямытай авечай шэрсці; асадак у вадкасці’. Рус. буза́ ’напітак; мутная вадкасць; дрэнны суп; мутная вада ў рацэ; іл, гразь і г. д.’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тат. buza ’напітак з проса і да т. п.’ < перс.; Локач, 31). Міклашыч, 25; Бернекер, 105; Фасмер, 1, 232; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21; Шанскі, 1, Б, 214–215. Шмат значэнняў у выніку метафарызацыі. Параўн. буза́2.

Буза́2 ’рачны і азёрны іл; гразь; разведзеная гліна; твань з травой на дне вадаёма, гразкае балота’ (Яшкін), буза́, бузяна́е балота (полац., гл. Талстой, Геогр., 192), рус. (пск.) буза́. Перанос назвы ежы, напіткаў на геаграфічныя аб’екты. Параўн. буза́ ’астаткі вадкасці; напітак буза; адходы’. Падрабязней Талстой, Геогр., 192 (там і некаторыя семантычныя паралелі). Гл. таксама Макіенка, Зб. Ларыну, 102. Паводле Нік. Очерки, 103, адсюль паходзіць бузава́ць, ’пэцкаць, муціць, тускліць; мяць, псаваць адзенне’ (БРС, Бір. Дзярж., Бяльк., Касп., Шат.), буза́ніць. Але параўн. і бузава́ць ’біць’.

Буза́3 ’скандал’ (БРС). Рус. буза́ ’тс’, укр. буза́рус.?). Не вельмі яснае слова. Па адной версіі, метафарызацыяй з буза́ ’напітак’ (так Трубачоў, Дополн., 1, 233; супраць Шанскі, 1, Б, 215). Шанскі, там жа, мяркуе, што буза́ ’скандал’ < польск. buza ’лаянка, вымова’ (падрабязней гл. пад бузава́ць ’біць’). Ад буза́ ’скандал’ утворана бузі́ць, рус. бузи́ть (гл. Трубачоў, Дополн., 1, 233; наўрад ці ёсць сувязь з англ. арго boose ’моцны напітак’, boosy ’п’яны’, аб гэтым Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)