замяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., каго-што.

1. кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога. Замяніць зношаныя дэталі новымі. □ Казанцаў замяніў сваю паласатую піжаму бездакорным светла-шэрым касцюмам. Васілевіч. // Падмяніць адно другім. Работу словам не заменіш. Прымаўка.

2. Заняць месца каго‑, чаго‑н., выконваючы яго абавязкі, ролю. З жалем зірнуў Андрэй на маці і зразумеў, што яна больш не работніца. Ён павінен замяніць яе, каб трымаць сям’ю. Чарнышэвіч. Панаса забралі як заложніка, каб дзед Талаш прыйшоў і замяніў сына. Колас.

3. З’явіцца на змену каму‑, чаму‑н. Сум заменіць песня. □ Я быў рад усяму, Што пісала яна, І адпісваў. Зіму замяніла вясна. Нядзведскі.

4. Выпадкова або наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй; падмяніць. Замяніць кніжку. Замяніць галошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передёрнуть сов.

1. перацягну́ць, перашмаргну́ць;

2. (о судорожном движении) перакрыві́ць; перасмыкну́ць; пераку́рчыць; скалану́ць;

3. карт. падтасава́ць; падмяні́ць;

4. перен. (исказить) перакруці́ць; падтасава́ць; см. передёргивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)