прынашэ́нне, ‑я, н.

Уст. Дар, падарунак. — Ці вялікія маеце прынашэнні ад прыхаджан? — [спытаў Мікалай Карлавіч]. Царкоўнік затрапятаўся. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохко́лавы, ‑ая, ‑ае.

На трох колах. Але самым цудоўным, самым найлепшым быў татаў падарунак — трохколавы веласіпед. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

густ, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага.

Апранацца з густам.

2. Схільнасць да чаго-н.

У розных людзей розныя густы.

Гэта мне па гусце (падабаецца).

3. Стыль, манера.

Зрабіць падарунак на свой г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́рак, ‑рка, м.

Тое, што і падарунак. [Настаўнік:] — Якая ты [Аленка] разумная і мілая! Вось табе падарак ад мяне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дараві́знападарунак’. У ст.-бел. мове даровізна ў значэнні ’падарунак, падаравальны запіс’ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. darowizna, вытворнае ад дзеяслова darować). Аб запазычанні гл. у Кюнэ, Poln., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяздо́глядны, ‑ая, ‑ае.

Які расце, жыве без догляду. [Алесь] хацеў бы цяпер быць табе [настаўніцы] удзячным за падарунак яго амаль бяздогляднаму малалецтву. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суві́сцяльпадарунак, падарак (на хрысціны, вяселле)’ (іўеў., Сл. ПЗБ; віл., З нар. сл.; маладз., Гіл.). На славянскай глебе адпаведнікаў няма. Па лінгвагеаграфіі — запазычанне з балцкіх моў. Параўн. літ. výstyti ’спавіваць дзіця’, výstyklas ’пялёнка’, suvýtelis ’спавіванне’, лат. suovista ’пялёнка’; апошняе з suo‑ і vistit ’спавіваць’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1139). Можна меркаваць, што першапачаткова слова азначала падарунак на хрысціны (звычайна кавалак палатна, магчыма, для спавівання дзіцяці), потым значэнне пашырылася да ’ўсялякі падарунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кула́ндарка ’лялька’ (Ян.). Магчыма, да *каляндарка ад польск. kolęda ’калядны падарунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́мятны, -ая, -ае.

1. Які захаваўся ў памяці; незабыўны.

Памятная падзея.

2. Які служыць для заметак, даведак, для захавання чаго-н. у памяці.

Памятная кніжка.

3. Які служыць для напаміну пра каго-, што-н., які зроблены як памяць пра што-н.

П. падарунак.

П. медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каго-што і чаго.

1. Падарыць паступова ўсё, многае.

2. Падарыць ізноў тое, што было падорана. Перадарыць падарунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)