роў¹, ро́ва, мн. равы́, раво́ў, м.

Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі; канава.

Процітанкавы р.

|| памянш. раво́к, раўка́, мн. раўкі́, раўко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зямля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Крытае паглыбленне ў зямлі, выкапанае для жылля, укрыцця.

|| прым. зямля́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размы́віна, ‑ы, ж.

Яма, паглыбленне, размытае вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбо́іна, -ы, мн. -ы, -бо́ін, ж.

1. Паглыбленне на паверхні чаго-н., выбітае ўдарам.

2. Яма на дарозе ад язды.

Дарога ў выбоінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́свідравацца, ‑руецца; зак.

Утварыцца, узнікнуць ад свідравання (пра дзірку, паглыбленне).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́свідраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Свідруючы, зрабіць дзірку, паглыбленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэпс, ‑а, м.

Паглыбленне на палубе судна для ўмацавання мачты.

[Англ. step, мн. steps.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́па, -ы, мн. -ы, ляп, ж.

1. Тое, што і пашча.

Л. воўка.

2. перан. Цёмнае паглыбленне ў чым-н.

Пхаць снапы ў ляпу малатарні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

З. скарб.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць.

З. яму.

|| незак. зако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рыць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

Выкапаць пераважна лычам паглыбленне, выемку, нару.