кампрамі́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Пагадненне з кім-н. на аснове ўзаемных уступак.

Пайсці на к.

|| прым. кампрамі́сны, -ая, -ае.

Кампраміснае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траі́сты, -ая, -ае.

1. Траякі.

Т. ўплыў.

2. Пра палітычныя пагадненні: заключаны, падпісаны трыма дзяржавамі, бакамі.

Траістае пагадненне.

|| наз. траі́стасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагаво́р, ‑у, м.

Пісьмовае або вуснае пагадненне, умова аб узаемных абавязацельствах. Мірны дагавор. Гандлёвы дагавор. Дагавор аб узаемадапамозе. Заключыць дагавор.

•••

Калектыўны дагаворпагадненне, заключанае паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй якога‑н. прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагаво́ранасць, ‑і, ж.

Пагадненне, дасягнутае шляхам перагавораў. Дзейнічаць на аснове дагаворанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гадны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць выгаду, карысць.

Выгаднае пагадненне.

2. Які мае перавагу; спрыяльны, добры.

Выгаднае становішча.

Выгаднае месца для будаўніцтва.

|| наз. вы́гаднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запро́дажны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запродажу, звязаны з ім. Запродажнае пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліцэ́нзія, -і, мн. -і, -зій, ж. (спец.).

1. Дазвол на права выкарыстання чаго-н., на права вырабу якой-н. прадукцыі.

Патэнтная л.

|| прым. ліцэнзі́йны, -ая, -ае.

Ліцэнзійнае пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакт, ‑а, М пакце, м.

Міжнародны дагавор, пагадненне, які мае звычайна вялікае палітычнае значэнне.

[Ад лац. pactum — дагавор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Траякі. Траісты ўплыў.

2. Заключаны, падпісаны трыма дзяржавамі. Траістае пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Транса́кцыяпагадненне, здзелка’, ’перавод грашовых сродкаў’ (Булыка, СІС). Інтэрнацыяналам, запазычаны праз рускую мову; ст.-бел. транзакцыя ’ўмова’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. transakcyja, якое з лац. trānsāctioпагадненне, здзелка’, ’завяршэнне, заканчэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)