спава́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць спаважнага. Толькі ніяк не вязалася са спаважнасцю дзяўчыны яе гаворка — несціханая і смелая. Пташнікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
анія́к, прысл.
Разм. Ніяк; зусім; зусім ніяк. Не магу аніяк Я з уласным асвойтацца ценем. Куляшоў. Збоку магло здавацца, што дзяўчына.. [Станкевіча] аніяк не цікавіць. Алешка. [Эльза] сябе адчувала так, быццам тутэйшыя людзі аніяк не маглі абысціся без яе. Чорны. // Ніякім чынам. Без.. [нажа] аніяк нельга было даступіцца да зайца. Маўр.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
месцажыха́рства, ‑а, н.
Месца, дзе хто‑н. жыве пастаянна. Спірыдон Лук’янавіч Сабяга ніяк не мог прывыкнуць да новага месцажыхарства. Шахавец.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пала́дзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; зак.
Разм. Прыйсці да ладу, да згоды; памірыцца. [Саўка:] Эх, бяда з гэтымі старымі... Ніяк не паладзяцца! Чарот.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Нято́туды ’куды там’: Нетбтуды! и в тэй бок не глядзіць (Нас.). Сюды ж нітбтуды ’ніяк’ (Нас.). З ⁺не‑то‑туды, гл. пято, туды. Параўн., аднак, польск. *nie‑to‑tu ’няпраўда’. Пра мяркуемае польск. *nie‑to‑tu гл. Атрэмбскі (SOr, 13, 21–25), ESSJ SG, 2, 490.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бара́ніна, ‑ы, ж.
Мяса барана ці авечкі. Плоў з баранінай. □ Ніяк Ваўку ў аўчарню не прабрацца І смачнае бараніны не мець. Корбан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і дачакацца. — Міша мой вунь ніяк не дачакае, калі можна будзе катацца на санках. Шахавец.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
засаро́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад засароміць.
2. у знач. прым. Які засароміўся; збянтэжаны. Засаромленая, [Нэлька] ніяк не магла падняць галавы. Ракітны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
настраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Пастраляць многа, уволю. [Ціхон:] — Настраляўся я, брат, за свой век. А тут ніяк не мог узняць стрэльбы. Паслядовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
неруха́васць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан нерухавага. Яго [Арлоўскага] неспакойная душа ніяк не магла пагадзіцца нават з самай малою нерухавасцю, абыякавасцю, бяздзейнасцю. Паслядовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)