ніко́лечкі, прысл.

Разм. Памянш.-ласк. да ніколькі. Ліпа з Сяргеем танцавала кожны танец і ніколечкі не адчувала стомы. Хомчанка. Змакрэў чуб у мяне, засапліся мае памочнікі, а скат ніколечкі не пацвярдзеў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ліва, -а, мн. -ы, -ліў і -ліваў, н.

1. Асобна ўзятая расліна, сцябліна, саломіна і пад.

К. пшаніцы.

2. перан. Пра самую малую колькасць чаго-н. (разм.).

К. надзеі.

3. у знач. прысл. Крыху (разм.).

Да апошняга каліва (разм.) — усё, цалкам.

Ні каліва (разм.) — ніколькі, ані.

|| памянш.-ласк. ка́ліўца, -а, мн. -ы, -аў, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Маленькая, дробная часцінка чаго-н.

К. пячэння.

Хлебныя крошкі.

2. зб. Сыпучае рэчыва з дробных, раскрышаных часцінак чаго-н. (спец.).

Мармуровая к.

Да крошкі — поўнасцю, зусім расходаваць, аддаць і пад.

Ні крошкі — няма ніколькі.

|| памянш. кро́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нія́к ’ніякім чынам’ (Нас., Шат., Бяльк., ТС), ’ніколькі’ (гродз., Сл. ПЗБ), укр. нія́к ’ніякім чынам’, рус. бранск. ния́к ’тс’, польск. дыял. nijak ’тс’, чэш., славац. nijak ’тс’. Са спалучэння *ni (адмоўе) і *jakъ (гл. як), новатвор, узнікшы пасля выцяснення *kakъ (ESSJ SG, 2, 491).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́гаць, ‑гця; мн. ногці, ‑цяў; м.

Рагавое покрыва, рагавая пласцінка на канцах пальцаў чалавека; пазногаць.

•••

К ногцю, да ногця — знішчыць, забіць. К ногцю б такую погань! — пакрыў апошнія словы чыйсьці густы бас. Машара.

Ні на ногаць — ані, ніколькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адно́лькавы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаг:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся. Шамякін. І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло. Астрэйка. // Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́дзя, ‑і, ж.

1. Старая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў.

2. Невялікі ўчастак зямлі, прасторы. Кожную пядзю зямлі тут Сваім засланялі мы целам. Танк. У людзей было так мала сенажаці, што яны калаціліся за кожную пядзю. Колас.

•••

Ні пядзініколькі (не аддаць, не саступіць, звычайна пра зямлю).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш.-ласк. да капля (у 1 знач.).

2. толькі адз. Самая малая колькасць чаго‑н. Ужо засталася толькі капелька [чаю] на самым дне, і шкада было яе выпіваць, і нельга было выцерпець. Кулакоўскі. // у знач. прысл. ка́пельку. Зусім нямнога, чуць-чуць. Адпачыць капельку.

•••

Ні капелькініколькі, ані.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́шаль, ‑шлю, м.

Раптоўныя сутаргавыя выдыхі, якія суправаджаюцца хрыпамі і шумам (пры запаленні дыхальных шляхоў і інш.). Кашаль душыць. □ Праз дзве-тры хвіліны зноў пачуўся кашаль, хваравіты, неадольны. Кулакоўскі. [Маці] увесь час мучыў сухі надрыўны кашаль. Хомчанка. // Разм. Хвароба, якая суправаджаецца гэтай з’явай.

•••

Як хваробе кашальніколькі, зусім (не патрэбен, не памог). [Лютынскі-бацька:] Памагла мне твая пісаніна, як кашаль хваробе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распараджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распарадзіцца.

2. Кіраваць, ведаць кім‑, чым‑н. [Навучэнка:] — Калі б я распараджаўся .. [Рабушкам], а то ён сабе гаспадар, што захоча, тое і робіць. Новікаў. Праўда, сам Базыль ужо не мог упраўляцца з лодкаю, ёю распараджаўся старэйшы сын Паўлюк. Колас. // Весці сябе як гаспадар, камандзір; камандаваць. [Аксіння] ніколькі не здзівілася таму, што .. [Шашура] распараджаецца, і паслухмяна пайшла дахаты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)