Пе́нек, пе́нькі, (мазыр., Жыв. сл.), пэ́нёкь, мн. л. пэ́нькэ ’апенька, Armillariella mellea’ (там жа), (нясвіж., краснап., хоцім., драг., калінк., лельч., ЛА, 1). Да апенькі (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑ (о‑), характэрным пераважна ўсходнім гаворкам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́ра ’труба’ (Цых.), ру́рка ’цыліндрычная трубка’ (Нас.), ’трубка, люлька’ (Сцяшк.). Запазычана з польск. rura, rurka, што адпавядаюць сучаснаму нямецкаму Rohr або Röhre ’труба’ (Брукнер, 469). Сюды ж рурцэ́нґі ’разнавіднасць абцугоў’: рурцэнґамі можна трупку закруціць (нясвіж., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́нцы ’месца, дзе вырошчваюць садовыя саджанцы, паркавыя дрэўцы’ (нясвіж., Ялік.), аляпцы, плянсы ’расада’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене, з літ. plensai ’маладыя расліны, парасткі’ < ням. pflanzen ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 24), што неабавязкова, параўн. бел. ((глянцы, флянцікі ’атожылкі, саджанцы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трах ’ашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смакту́лька ‘зябер прыгожы, Galeopsis speciosa Mill.’, смакту́н ‘тс’ (нясвіж., ЛА, 1), смо́кта ‘тс’ (ТС). Да смактаць (гл.), таму што кветкавыя трубачкі расліны змяшчаюць многа цукрыстай вадкасці (параўн. іншую назву сысункі́ ‘тс’). Паводле Аненкава (151), з’яўляецца ласункам дзяцей, якія высмоктваюць гэты сок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абэ́ржа1 ’прасторная хата, вялізная будоўля’ (Жд., Цыхун, вусн. памедамл., КТС, Арашонкава, нясвіж., вусн. паведамл.) < польск. oberża ’карчма’ < франц. auberge.

Абэ́ржа2 ’здаровая, мажная кабеціна’ (Жд.) да літ. béržti ’таўсцець, рабіцца моцным’. Можна меркаваць аб запазычанні абэржа ў гэтым значэнні з літоўскага (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераросляны, пырырбслянэ (сню) ’з праслойкамі мяса (сіта)’ (кам., ЛА, 4), пэрэрбшчэ, перэрбсло. перэростаное, перарасло (лельч., ельек., тамсама), перарбшшан (сланіна) ’тс’ (ваўк., тамсама), польск. słonina przerastała (płatkami mięsa) ’тс’. З прарослы < прарасці < расці (гл.). Параўн. нясвіж. прирост, асіп. пророслі, ашм., смарг. прорасць ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапо́рнік ’падлесак, які можна сячы сякерай’ (Юрч. Фраз. 2), ’дровы, для якіх піла не патрэбна, іх сякуць тапаром’ (Барад.; ст.-дар., Ск. нар. мовы), ’дровы, падрыхтаваныя для паліва’ (пух., Сл. ПЗБ), ’малады танкастволы лес, які высякаецца сякерай’ (шчуч., нясвіж., слаўг., Расл. св.), тапарня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад тапо́р1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талабо́ніць ’балбатаць, несці лухту’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), толоба́ніць, талебе́ніць ’гаварыць, балбатаць’ (ТС). Параўн. укр. талаба́нити ’плявузгаць, гаварыць, балбатаць’, рус. дыял. талабо́нить, талаба́нитъ ’балбатаць, тарабаніць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых імітатываў з пачатковымі тала‑ (тале‑, толе‑) і пад. З экспрэсіўным нарашчэннем ‑бон‑/‑бан‑ параўн. балабоніць, балабаніць, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дзірак1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.

Вы́дзірак2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)