Пу́шча ’густы, непраходны лес; нетры’ (ТСБМ, ТС, Шат., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Яруш.), ’пусташ, бязлюднае месца’ (ЛА, 2), ’зараслі ў забалочанай мясцовасці’ (валож., ЛА, 1), пу́шча‑драму́шча ’дзікі лес, пра які гаворыцца ў беларускіх казках’ (Мядзв.), ст.-бел. пуща ’пустыня, пустка’ (Нас. гіст.), укр. пу́ща ’дрымучы лес, лясныя нетры’, польск. puszcza ’бязлюднае месца; пустка’, харв. pȗšća ’пустая мясцовасць’ (Скок, 3, 82), славен. pušča ’папар; дзікая мясцовасць; пустэча’. Прасл. *puštja (< pustъ, гл. пусты́); паводле Банькоўскага (2, 967), пушча абазначала спрадвечна бязлюднае месца ў адрозненне ад пусты́ня (гл.), што абазначала месца, пакінутае людзьмі, параўн., аднак, славен. puščava ’пустыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашаламі́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.

Разгубіцца, здзівіцца. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: заедзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Колас. — Не пазнаеш? — перачытаў Рыгора Артур. — Ах, даруй, я зусім ашаламіўся... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытво́рчасць, -і, ж.

1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

Таварная в.

2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

В. сталі.

Фабрычная в.

3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

Прамысловая, сельскагаспадарчая в.

4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.

Працаваць на вытворчасці.

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.

В. план.

В. працэс.

Вытворчая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́уна, ‑ы, ж.

Сукупнасць усіх відаў жывёл пэўнай мясцовасці ці пэўнага геалагічнага перыяду. Усурыйскія яноты з Белавежскай пушчы выстаўлены ў Гродзенскім заалагічным садзе ў якасці прадстаўнікоў не толькі далёкаўсходняй, але і мясцовай беларускай фауны. В. Вольскі. [Гарлахвацкі:] Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны. Крапіва.

[Лац. Fauna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґа́шта ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.), ’садовая кветка, гашта’ (Сцяшк.). Гл. ґа́рштва.

Ґа́шта ’густа зарослая лесам даліна’ (Яшкін), таксама го́шча ’тс’ (там жа). Няяснае слова. Наўрад ці звязана з гу́шча ’густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры’ (гл. Яшкін), якое < gǫšča < *gǫstja (да *gǫstъ ’густы’). Цяжка вытлумачыць і варыянт го́шча. Здаецца, націск тут быў спачатку на канцы слова: зыходнае *гашча́ ўспрымалася як *гошча (г. зн. пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» «зыходнае» ‑о‑, якога тут ніколі не было). Што датычыць слова га́шча, то, магчыма, яно звязана з бел. хашч ’гушчар, зараснік, нетры’ (гл. у Яшкіна), укр. хащ, ха́ща (азванчэнне х > г?). Для варыянта гошча ўсё ж такі, здаецца, знаходзіцца паралель: укр. хо́щик ’куст’ (у Грынч. са знакам запытання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Немярэ́ча (міжяреча) ’непраходнае балота’ (Яруш.), межя‑ рэч (межеречь) ’непраходнае месца ў лесе; балоцістае месца сярод лесу, заваленае ламаччам’ (Нас.), межерача, межіріч, ніжярэч, міжярэчча ’непралазныя зараслі ў лесе’ (Бяльк.), міжярэчнетры’ (Яруш.), нежарэча ’гушчар лесу’ (Сцяшк. Сл.). Этымалагічна звязана з жярэча ’непраходнае балота, багна; нетры’ (гл.), з якім можа выступаць як сінонім, параўн. мижя‑ реча, жяреча ’балота’ (Максимов, Смол.); для этымалогіі слова паказальна смал. нежерёчча ’непраходнае месца ў лесе’ і ’дрэннае надвор’е’ (Дабр.), што дазваляе звязаць яго з жорам ’змрок’ з іншай ступенню вакалізму (Талстой, Геогр., 187–188), параўн. нежарач (гл.). Пачатковае не- тлумачыцца як паказчык адмоўнай прыкметы (Талстой, там жа) або як словаўтваральны элемент ці «пусты» прэфікс, параўн. рус. неклем ’чарнаклён’ і пад. (Фасмер, 3, 60; 2, 447).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

несуці́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не змаўкае, не спыняе свайго шуму, гулу. І запрашаюць вокны клуба ў несуцішны вулей свой. Гаўрусёў.

2. Які не сціхае; няспынны. Несуцішны дождж. Несуцішны бой. □ Усё глыбей забіраўся паэт у нетры эстэтыкі і.. несуцішных вакол яе спрэчак. Лойка.

3. Такі, якога нельга суцішыць, стрымаць (пра боль).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад. Я не магу адвесці вачэй ад лініі-прасекі. Прарэзаная праз лясныя нетры, яна зачаравала мяне сваім хараством. Пальчэўскі. Хутка .. [мужчыны] збочылі з шырокай дарогі на вузкую лясную прасеку і ехалі цяпер марудна. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага. Шкраба. // Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывёла, ‑ы, ж.

1. Усякая жывая істота, акрамя раслін. Дзікія жывёлы. Млекакормячыя жывёлы. // Усякая жывая істота ў процілегласць чалавеку. Ні чалавек, ні жывёла не можа ступіць на гэтыя нетры Гнілога балота. Колас.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна і птушка. Племянная жывёла. Пагалоўе жывёлы. Буйная рагатая жывёла. □ Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)