Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірна́ты1 ’вілаваты, сукаваты’, ’парны, з раздвоеным караняплодам’, ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірпа.

Кірна́ты2невысокі’ (Шатал.). Гл. кірпатых, кірпа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхо́ністы, ‑ая, ‑ае.

Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спава́жны, ‑ая, ‑ае.

Сталы, павольны, памяркоўны. Гаварыў невысокі чалавек. Голас у яго быў лагодны, спаважны. Асіпенка. Спаважны, памяркоўны характар Лыкоўскага ніяк не стасаваўся да Сашынага — няўрымслівага. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невысо́кий невысо́кі;

быть невысо́кого мне́ния о ко́м-л., о чём-л. быць невысо́кай ду́мкі аб кім-не́будзь, аб чым-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́таны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад латаць.

2. у знач. прым. Які мае латкі, залатаны. Перад.. [Лідай] стаяў невысокі чалавек у латанай вопратцы. Новікаў.

•••

Бядой латаны — вельмі бедны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́мба, -ы, мн. -ы, тумб і -аў, ж.

1. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара.

Бетонная т.

2. Падстаўка для чаго-н. у выглядзе слупка.

3. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад.

Рэкламная т.

4. перан. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну) (разм., зневаж.).

|| памянш. ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасрэ́дныневысокі па якасці, звычайны’ (ТСБМ). Калька з рус. посредственный пры ад’ідэацыі польск. pośredni ’ускосны’, ’сярэдні’, ’дапаможны’. Мае кніжны характар. Параўн., аднак, серб.-харв. по̀средан ’пасрэдны’, ’сярэдні’, ’ускосны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.

Невысокі па якасці, не вельмі добры, сярэдні, звычайны. Пасрэдная адзнака. □ Што ж датычыць узроўню вытворчасці ў гэтым калгасе, то ён, нягледзячы на вельмі пасрэдныя землі, з’яўляецца даволі высокім. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбнале́ссе, ‑я, н.

Дробны, невысокі лес. Ельнік спачатку радзеў, потым яго трохі змяніла бярозавае драбналессе. Брыль. На некалькі дзесяткаў вёрст вакол не было ніводнай вёскі — скрозь адны толькі балоты, парослыя драбналессем. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)