наха́ба, ‑ы, м. і ж.

Разм. Нахабны чалавек, нахабная істота; назола. «Ну і задавака, ну і нахаба! — падзівіўся, зазлаваў Міканор. — Дзержыцца, як бы роўнага яму нікога няма, багацей паганы!..» Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́гліць ’нахабна хлусіць’ (Бяльк.), ’прымушаць’ (Нас.). Відаць, ад наглы (гл.) са значэннем ’нахабны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́стынь ’бессаромны, нахабны’ (Сцяшк. МГ). Утварэнне ад польскага дзеяслова bestwieć, bestwić się ’дзічэць, рабіцца бессаромным і г. д.’ Параўн. бэ́сціць. Не выключаецца, што бэ́стынь (суф. ‑ынь?) можа быць утварэннем ад bestia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуркуга́ннахабны злодзей’ (З нар. сл.). Разам з укр. арг. вуркага́н, уркага́н ’злодзей’ да ву́рка (у́рка) ’тс’ (Рудніцкі, 1, 500); прыклады экспрэсіўнай суфіксацыі такога тыпу прыводзіць Крывіцкі (З нар. сл., 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наха́бства, ‑а, н.

1. Бессаромная назойлівасць, бесцырымоннасць. [Гузакоўскі] з’яўляўся прадстаўніком таго ўжо выміраючага племені «універсальных дзеячаў», якія з аднолькавым поспехам і нахабствам гатовы заняць любую пасаду ў любой установе. Краўчанка.

2. Нахабны ўчынак. А Хведар ужо спалохаўся сваіх слоў. Як ён адважыўся так жартаваць! Ці не падобна гэта на нахабства?.. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлюст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм.

1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.

2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессаро́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч. // Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў. // Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які праяўляе цынізм, бессаромнасць. Знешне грубаваты і цынічны, Славік быў уражлівы. Шамякін.

2. Поўны цынізму, бессаромнасці. Цынічная абраза. □ [Галіна:] — О, як я ўзлавалася на цябе! Мне ўсё ўспаміналася тая жанчына, нават не жанчына, а ліст яе да цябе — нахабны, цынічны, — ад чаго мне яшчэ горш балела, бо я бачыла, якая гразь прыліпае да цябе... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Азо́рнікнахабны, шалапут’ (Нас.), азарнок (Сержп.), азарны (Касп., Нас.) да а‑зор‑нік, гл. рус. озорник, озорной. Першапачаткова ’той, хто сочыць за кім-небудзь, падглядвае’. Параўн. рус. озор у тым жа значэнні. Няправільна Ільінскі (PF, 11, 199) адносіць да кораня ‑ор‑ з наступнай дэкампазіцыяй прэфіксаў. Параўн. Фасмер, 3, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страма́к1 ‘прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капання торфу’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад стромы (гл. стромкі) з суф. ‑ак.

Страма́к2 ‘высокі, нязграбны чалавек’ (Цых.). Відаць, іранічна пераасэнсаванае польск. дыял. sztramak ‘фарсун, моднік’, што з ням. strammнахабны, дзёрзкі’ (гл. Курцова, Polszczyzna, 496).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)