Рэ́лі ’арэлі’ (Бяльк.), рэ́ля ’гушкалка’ (Мат. Гом.); рэ́лі ’шыбеніца’ (Дабр., Этн.). Укр. ре́ля ’гушкалка’, рус. ре́ли ’арэлі’. Да ст.-рус. рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенцаў’, ст.-бел. рель ’перакладзіна; шыбеніца; насціл’. Гл. далей арэлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасла́ць², -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; -сла́ў, -ла́ла; -сцялі́; -сла́ны; зак., што.

1. Паслаць нанава; зрабіць новы насціл.

П. пасцель.

П. падлогу.

2. чым. Тое, што і перакласці (у 3 знач.).

П. рады яблыкаў саломай.

|| незак. перасціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перасці́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і перасціла́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рысбе́рма, ‑ы, ж.

Спец. Частка гідратэхнічнага збудавання, прызначаная для ўмацавання рэчышча патоку. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя, на шчэбень рысбермы. Шамякін.

[Гал. rijsberm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

Зрабіць насціл (з дошак, бярвення і пад.). Кажуць, тут некалі было балота, якое замасцілі грэбляй. Жычка. [Каваль] замасціў дошкамі ўвесь шлях да берага. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадабо́й, ‑я, м.

Спец. Умацаваная частка рэчышча ракі, якая прымае на сябе напор плыні вады з плаціны. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́т, -у, Ма́це, м.

1. гл. накатаць.

2. Рад бярвён, жэрдак і пад., насланых наверх або пад нізам чаго-н.; насціл.

Бліндажу тры накаты.

3. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой-н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.), а таксама ўзор на сценах.

Прыгожы н.

|| прым. нака́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.

Разбурыць плынню, вадою (бераг, грунт і пад.). Праўда, на грэблі цяжкавата будзе, дажджы размылі. Жычка. / у безас. ужыв. Днём сарвала насціл з моста, Шлях нашчэнт размыла ранкам. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́мастка ’палаці каля печы, дзе спяць’ (Сцяшк.), ’дошка, прыладжаная да печы ці да ложка’ (гарад., Сл. ПЗБ), пры́мастакнасціл з дошак паміж печчу і сцяной у курнай хаце’ (Скарбы), пры́мосток, прэ́мусток ’ляжак ля печы’, мн. л. пры́мосты, пры́мустынасціл з дошак на невялікіх падстаўках (козлах) каля печы, на якім спалі’ (Сіг., Сл. Брэс.), прэ́муст ’шырокая лава каля печы’ (Сіг.), толькі мн. л. пры́масткі ’седала’ (ашм., Сл. ПЗБ), прымо́сце, прыму́стенасціл з дошак каля печы’ (Шушк.), мн. л. прымо́сткі ’памост’ (Раст.). Да мост (гл.). Параўн. рус. дыял. примо́стка ’шырокая лава каля рускай печы для спання’, укр. при́мостка, при́містка ’прымацавання да чаго-небудзь лава, памост’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадабо́йнасціл з дошак, на які падае вада з плаціны і які прадухіляе ўзнікненне ямаў’ (КЭС). Да вада і біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́хля, ‑і, ж.

Абл.

1. Спарахнелы, струхлелы будынак. Ды і якая там хата — трухля адна. «Беларусь».

2. Пацяруха. Грузавік .. зароў і ўлез у самую гразь. Затрашчаў, падаўся леташні насціл, змяшалася трухля з перапрэлай чорнай граззю. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)