жылы́, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны для пражывання каго‑н., адведзены пад жыллё (у 2 знач.). Будаўніцтва жылых дамоў. □ — Жылы гарадок расце, маці, з кожным днём, — гаварыў цяпер Раман Дзянісавіч. Хадкевіч. // У якім жывуць людзі; населены. Кох з Вейсам кінуліся ў жылы будынак. Лынькоў.

2. Характэрны для жылля, уласцівы жыллю. Жылы выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

населя́ться

1. насяляцца; засяля́цца;

2. (быть населённым) быць насе́леным (засе́леным);

Кавка́з населя́ется мно́гими наро́дами Каўка́з насе́лены (засе́лены) шмат які́мі наро́дамі;

3. страд. насяля́цца, засяля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарнізо́н, ‑а, м.

Воінскія часці, размешчаныя ў якім‑н. населеным пункце, крэпасці. Рашучыя дзеянні брэсцкага гарнізона зрабілі настолькі моцнае ўражанне на фашысцкіх ваяк, што яны ўсю ноч чакалі наступлення з боку гарнізона крэпасці. «Беларусь». // Умацаваны населены пункт, крэпасць, дзе размяшчаюцца гэтыя воінскія часці. Партызаны дзень і ноч вялі баі, выкурваючы гітлераўцаў з гарнізону. Шахавец.

[Фр. garnison.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасяле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пасяляць — пасяліць (у 1 знач.) і пасяляцца — пасяліцца (у 1 знач.).

2. Месца аседлага жыцця людзей; населены пункт, сяло. Пад ганаровай вартаю прысад У кожным беларускім пасяленні Стаіць гранёны абеліск гранітны. Жычка. // Месца, дзе жывуць, гнездзяцца ў вялікай колькасці якія‑н. жывёлы, птушкі і інш.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пакаранне, высылка на жыхарства ў аддаленую мясцовасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трушчо́ба, ‑ы, ж.

1. Бедны, густа населены брудны квартал горада, а таксама брудны, цёмны, разбураны дом, жыллё. Лонданскія трушчобы. Прыгарадныя трушчобы. Трушчобы капіталістычных гарадоў.

2. Цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам. Белай, месячнай ноччу ў трушчобах завянуць свае песні ваўкі... Рудкоўскі.

3. Глухое месца, глуш. — Новаспечаны, і ў вашых трушчобах маю гонар быць першы раз, — сказаў з усмехам Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́гарад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Населены пункт, размешчаны паблізу вялікага горада, побач з горадам. Прыгарады Мінска. □ Праз белую заслону мільгалі збудаванні прыгарадаў: невыразныя абрысы цагляных будынкаў, коміны, парніковыя рамы каля самай дарогі. Шамякін. Справа і злева зазелянелі садзікі, у якіх туліліся невялікія дамы прыгарада. Корбан.

2. У старажытнай Русі — горад, пасяленне, якія адміністрацыйна і эканамічна падпарадкоўваюцца другому, больш буйнаму гораду. Прыгарады Вялікага Ноўгарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталі́ца, ‑ы, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў. Сталіца Беларусі. □ На плошчы, ў сталіцы Сафіі, Дзімітраўскі ёсць маўзалей. Танк. Будучы студэнткай, .. [Таццяна] ездзіла туды [у Маскву] на экскурсію і таму шчыра перадавала свае ўласныя ўражанні аб сталіцы. Шамякін. // Пра які‑н. населены пункт як цэнтр чаго‑н. Блукаючы па Палессі, я заехаў у былую сталіцу партызанскага краю. Гэта не то мястэчка, не то рабочы пасёлак. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падляга́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаму.

Адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, на якія распаўсюджваецца што‑н. абавязковае, прымусовае. Падлягаць навучанню. Падлягаць суду. Падлягаць уліку. Падлягаць няўхільнаму выкананню. □ [Рудчанка:] — У лічыце, што ўсе мужчыны, якія падлягаюць мабілізацыі, ідуць у армію. Сіўцоў. Кожны населены пункт.. падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі. «Полымя». // Падвяргацца чаму‑н. Не падлягае сумненню, што большая частка іншамоўнай лексікі пранікла ў старабеларускую мову праз польскую. Жураўскі.

падляга́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падлегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сялі́ба, ‑ы, ж.

Населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.). О, дзядзька спосабаў меў многа Даняць праціўніка малога! Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, Або паехаць у сялібу Ці ў млын малоць на хлеб збажынку. Колас. Хаты ішлі з сялібы аж да самай невялічкай рэчкі Проні, паабапал якой раскідаліся лазні ды гумнішчы, а далей — нешырокае поле з межамі, узгоркамі, раўчакамі. Каваль. [Кастусь:] — З якое вы, дзядзька, сялібы? Відаць, заблудзіліся вы?.. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сялі́банаселены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.)’ (ТСБМ), ’двор, месца з жылым памяшканнем і прыналежнымі да яго пабудовамі і агародам’, ’жытло, дамоўка’, ’пасяленне’ (Ласт.), ’селішча’, ’месца пасялення’ (Мядзв., Шн. 2, Нік., Оч., Сержп. Прымхі), ’сядзіба’ (Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Яшк., Бяльк.), сялі́бішча ’месца, дзе была сядзіба’ (Сл. ПЗБ). Да сяліць, па ўзору сядзіба (гл.) з суф. ‑іба, якому прыпісваецца балтыйскае паходжанне, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 130; Мартынаў, SlW, 66 і інш.; параўн. больш раннія формы сялі́дба (сели́дба) ’будоўля’ (Нас., Шымк. Собр.), ст.-бел. сели́дьба ’пасяленне’ (Козыраў, Очерки, 171), рус. наўг., пск. сели́тьба ’сядзіба’, макед. сели́дба ’перасяленне’ і пад., селідзе́бнэ ’вялікі прысядзібны ўчастак’ (лун., Выг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)