насмо́ргаць

нарваць, нашморгаць чаго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насмо́ргаю насмо́ргаем
2-я ас. насмо́ргаеш насмо́ргаеце
3-я ас. насмо́ргае насмо́ргаюць
Прошлы час
м. насмо́ргаў насмо́ргалі
ж. насмо́ргала
н. насмо́ргала
Загадны лад
2-я ас. насмо́ргай насмо́ргайце
Дзеепрыслоўе
прош. час насмо́ргаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нарва́тьII сов. нарва́ць;

па́лец нарва́л па́лец нарва́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Шморгаючы, вырваць або нарваць у якой-н. колькасці.

Н. каласоў.

Н. ягад з лісцем.

|| незак. нашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нарваць ​1 (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наганашы́цьнарваць’ (Жд. 1). Да ганашыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адганашыцьнарваць’ (Шат.) да ганошыць (гл.). Параўн. таксама ганобіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нашчыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -чы́паны; зак.

1. чаго. Шчыпаючы, набраць, нарваць у якой-н. колькасці.

Н. цыбулі.

2. што. Зашчаміць, прышчаміць скуру цела ў многіх месцах (разм.).

Н. вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крапіва́, -ы́, ж.

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці.

Нарваць крапівы.

|| прым. крапі́ўны, -ая, -ае.

Крапіўная ліхаманка — тое, што і крапіўніца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наабшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Абшморгваючы, нарваць вялікую колькасць чаго‑н. Наабшморгваць лісця. Наабшморгваць ягад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., чаго.

Разм. Неакуратна, нядбайна нарэзаць або нарваць палосамі многа чаго‑н. Напаласаваць паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)