ажарабі́цца, ‑рабіцца; зак.

Прывесці, нарадзіць жарабя (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акаці́цца, акоціцца; зак.

Нарадзіць кацянят, ягнят, казлянят, зайчанят і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дво́йня, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і двайняты; блізняты. Нарадзіць двойню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́радзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Нарадзіць, пусціць на свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уроди́ть сов.

1. урадзі́ць, зарадзі́ць;

2. (родить) прост. нарадзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацялі́цца, ацеліцца; зак.

Нарадзіць, прывесці цяля. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла... Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панагу́льваць

‘пасучыся, стаць тлустым, прыбавіць у вазе (панагульваць тлушч, тлушчу); гуляючы, набыць што-небудзь, нарадзіць дзяцей, не будучы замужам (панагульваць дзяцей); гуляючы, выйграць што-небудзь (панагульваць грошай)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панагу́льваю панагу́льваем
2-я ас. панагу́льваеш панагу́льваеце
3-я ас. панагу́львае панагу́льваюць
Прошлы час
м. панагу́льваў панагу́львалі
ж. панагу́львала
н. панагу́львала
Загадны лад
2-я ас. панагу́львай панагу́львайце
Дзеепрыслоўе
прош. час панагу́льваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

радзі́ць, раджу́, ро́дзіш, ро́дзіць; зак. і незак.

1. каго-што. Тое, што і нарадзіць (нараджаць).

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб глебе, раслінах).

Глеба родзіць добра.

Надта родзяць буракі.

|| незак. таксама раджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ву́родзіцьнарадзіць (дзіця)’ (КСТ). Гл. радзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́радзень ’зародак (у яйцы)’ (Шпіл.). Ад нарадзіць, гл. радзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)